Вы тут

У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі студэнтам прапаноўваюць «сесійныя бонусы»


22, 23 і 24 студзеня Віцебскі абласны краязнаўчы музей прапануе ўзяць удзел у акцыі «BONUS для студэнтаў», прымеркаванай да Дня студэнтаў. Аўтары ідэі завяраюць: няўпэўненыя ў сваіх сілах студэнты на экзамене змогуць атрымаць маленькі бонус пры ацэнцы ведаў.


Каб атрымаць бонус, трэба наведаць любую экспазіцыю, выставу ў будынку ратушы, або наведаць Мастацкі музей, Музей гісторыі прыватнага калекцыяніравання ці Музей-сядзібу І.Я. Рэпіна «Здраўнёва». Чэк аб аплаце трэба прад’явіць выкладчыку, пры аплаце экскурсійнага суправаджэння (9 рублёў) уваходныя квіткі бясплатныя. У якасці «бонуса» можа быць плюс бал на экзамене, залік «аўтаматам».

Афіцыйныя лісты з прапановай аб супрацоўніцтве да Дня студэнта накіравалі ў навучальныя ўстановы.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Прэв’ю: inform.kz

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».