Вы тут

Былы палац культуры ў Гродне стане музеем


Нянудны інтэрактыўны музей на тэму гісторыі і прыроды Гродзеншчыны з’явіцца ў былым Палацы культуры тэкстыльшчыкаў у абласным цэнтры. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.


Будынак былога Палаца культуры тэкстыльшчыкаў на Савецкай плошчы вядомы не толькі гараджанам, але і гасцям горада. Палац культуры ўзводзіўся ў 1950-я гады. Нядаўна завяршылася знешняя рэканструкцыя будынка. Зараз інстытут «Гроднаграмадзянпраект» займаецца карэкціроўкай праектна-каштарыснай дакументацыі для прыстасаванні будынка пад музей.

Спецыялісты Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея распрацавалі канцэпцыю будучай экспазіцыі, якая будзе адлюстроўваць гісторыю і прыроду Гродзеншчыны. Беларускі саюз мастакоў прадставіў мастацкі праект музея.

«Гэта будзе нянудны музей. Нараўне з унікальнымі экспанатамі будуць арганізаваны інтэрактыўныя зоны з выкарыстаннем сэнсарных экранаў і сучасных тэхналогій. Прапанаваная канцэпцыя будзе цікавая і жыхарам горада, і прыезджым турыстам, і дарослым і маленькім наведвальнікам», — адзначылі ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.