Вы тут

У Лепелі да канца года ўвядуць у строй два жылыя дамы


У Лепелі плануюць да канца года ўвесці ў строй два шматкватэрныя дамы, у якіх новае жыллё атрымаюць таксама і шматдзетныя сем'і, паведаміў БелТА намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама Яўген Яско.


Зараз у Лепелі вядуцца будаўнічыя работы на вул.Школьнай. «Там з'явіцца 60-кватэрны цагляны дом. На атрыманне жылля ў ім падалі заяўкі 34 шматдзетныя сем'і з Лепельскага раёна», — распавёў Яўген Яско. У новай пяціпавярхоўцы з трыма пад'ездамі будзе 10 трохпакаёвых кватэр, 20 аднапакаёвых і 30 «двушак». Будуецца дом сіламі Лепельскай ПМК-75. Ключы ад новага жылля ўручаць навасельцам ўжо ў канцы верасня.

У маі ў Лепелі пачнецца будаўніцтва 40-кватэрнага дома па вул. Калніна — першага, дзе будзе ліфт. Шчаслівыя ўладальнікі запаветных метраў змогуць заехаць сюды напярэдадні Новага года. У гэтым доме таксама будуць адведзены кватэры для шматдзетных сем'яў.

Гаворачы аб будаўнічай галіны раёна, Яўген Яско адзначыў, што ў 2020 годзе было ўведзена ў строй больш за 9 тыс. кв.м, з іх каля 6,8 тыс. кв.м — індывідуальная забудова.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.