Вы тут

13 старшакласнікаў з Магілёўскай вобласці прынялі ўдзел у тэсціраванні для залічэння ў Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк


Усяго на адукацыйную змену Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку было пададзена 19 заявак, паведамляе tvrmogilev.by.


Фота: tvrmogilev.by

Першы этап адбору для навучання прайшоў дыстанцыйна. Старшакласнікі падавалі электронную заяўку, дзе паказалі творчую працу, праект або дыплом міжнароднага або рэспубліканскага ўзроўню адпаведных конкурсаў. Адукацыйная змена арганізавана па трох напрамках: «Зялёная хімія», «Інфармацыйныя і камп’ютарныя тэхналогіі», «Робататэхніка».

Пры паспяховай здачы экзаменаў падлеткі змогуць на працягу 24 дзён пад кіраўніцтвам выкладчыкаў ВНУ развіваць свой праект у Мінску. Іх забяспечаць харчаваннем і інтэрнатам. Фінансаванне за кошт рэспубліканскага бюджэту.

Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк створаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта (№ 145 ад 12 красавіка 2019 г.). Гэта якасна новая ўстанова адукацыі, накіраваная на выхаванне нацыянальнай інтэлектуальнай эліты. Яго галоўная мэта — рэалізацыя адукацыйных праграм, праграм дадатковай адукацыі адораных дзяцей і моладзі, накіраваных на выяўленне і развіццё ў навучэнцаў здольнасцей да навукова-даследчай работы, вынаходніцтва і рацыяналізатарства. Для адораных навучэнцаў у адным месцы будуць створаны ўмовы для вучобы, атрымання тэхнічных інавацыйных навыкаў, пражывання і спартыўна-культурнага адпачынку.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».