У 2021 годзе работы па рэстаўрацыі і кансервацыі Гальшанскага, Крэўскага, Навагрудскага замкаў будуць працягнутыя за кошт сродкаў рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў, паведамляе БЕЛТА.
У прыватнасці, у былым замку Сапегаў у аграгарадку Гальшаны Ашмянскага раёна ў гэтым годзе плануецца выкананне супрацьаварыйных і кансервацыйных работ на фрагменце паўночна-ўсходняга корпуса, які прымыкае да Паўночнай вежы.
«Гэта дазволіць захаваць корпус як найбольш значны фрагмент Гальшанскага замка. У памяшканнях, якія прымыкаюць да Паўночнай вежы, уладкуюць падлогі. Такі падыход дасць магчымасць наведвальнікам камфортна аглядаць фрагменты замка. Акрамя таго, гэта дазволіць уладкаваць зручны маршрут са склепа вежы на першы ўзровень», — адзначылі ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.
У Крэўскім замку ў гэтым годзе працягнуць стварэнне даху на ўчастку сцяны, якая прымыкае да Княжацкай вежы. Таксама плануецца завяршыць работы па аднаўленні уязной брамы, ўсталёўцы варот.
Нямала будзе зроблена і ў Навагрудскім замку. У гэтым годзе завершаць ўмацаванне схілу Замкавай гары з боку Касцельнай вежы.
Сідаравічы — невялікі аграгарадок паміж Магілёвам і Быхавам. Менавіта тут знаходзіцца вядомая ў Магілёўскім раёне фермерская гаспадарка Сяргея Куцанава.
Аб прыярытэтах у адукацыі, вопыце работы ва ўмовах пандэміі каранавіруса і ідэалагічным складніку ў выхаванні мы задалі пытанні міністру адукацыі нашай краіны Ігару Карпенку.
Дом №76 па вул. Валгаградскай у Мінску быў прызнаны аварыйным яшчэ ў нулявых.
На VІ Усебеларускім народным сходзе тэме развіцця Мінска на наступныя пяць гадоў было аддадзена шмат увагі.