Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Рыб­ныя дра­ні­кі

Для іх пры­га­та­ван­ня мож­на вы­ка­рыс­тоў­ваць аб­са­лют­на лю­быя ві­ды ры­бы.

Спат­рэ­біц­ца: буль­ба ся­рэд­няя — 5 шт., фі­ле мін­тая (ці ін­шай ры­бы) — 300 г, яй­ка ку­ры­нае — 1 шт., цы­бу­ля рэп­ча­тая — 1 шт, му­ка пша­ніч­ная — 2 ст. л., пе­рац чор­ны мо­ла­ты і соль — на смак, зе­ля­ні­на кро­пу (пят­руш­кі або кін­зы) — 1 пу­чок, алей для сма­жан­ня.

Рых­ту­ем фарш для дра­ні­каў. Фі­ле на­ра­за­ем вель­мі дроб­ны­мі ку­бі­ка­мі. Па па­ме­ры ка­ва­лач­кі па­він­ны быць менш ад­на­го сан­ты­мет­ра. Буль­бу на­дзі­ра­ем на ся­рэд­няй тар­цы ці вель­мі дроб­на ся­чом на­жом. Дра­ную буль­бу тро­хі ад­ціс­ка­ем ру­ка­мі, каб па­зба­віц­ца ліш­ку віль­га­ці, пас­ля ча­го змеш­ва­ем з ры­бай, цы­бу­ляй і зя­ле­ні­вам. Со­лім і пер­чым су­месь, по­тым да­да­ём 2 ста­ло­выя лыж­кі му­кі і ўбі­ва­ем у ма­су яй­ка.

Атры­ма­ны фарш доб­ра вы­меш­ва­ем. Фар­мі­ру­ем рыб­ныя дра­ні­кі. Аб­смаж­ва­ем на па­тэль­ні з абод­вух ба­коў да за­ла­ціс­тай ска­ры­нач­кі. Ідэа­льна да іх па­ды­дзе со­ус «Тар-тар».

Са­ла га­ра­ча­га па­со­лу

Спат­рэ­біц­ца: сві­ное са­ла з пра­слой­ка­мі мя­са — 1 кг, час­нок — 7 зуб­коў, соль — 200 г, ва­да — 1 л, ша­лу­пін­не цы­бу­лі — 3 жме­ні, лаў­ро­вы ліст — 2 шт., цу­кар — 2 ст. л., пе­рац чор­ны — на смак.

У каст­ру­лю вы­лі­це ва­ду, да­дай­це цу­кар, соль, лаў­ро­вы ліст, ша­лу­пін­не і па­стаў­це ва­рыц­ца. Ка­лі ва­да за­кі­піць, па­кла­дзі­це ў яе са­ла і пра­ва­ры­це яшчэ 20—30 хві­лін. Зні­мі­це са­ла з агню і па­кінь­це яго на 8—10 га­дзін на­сы­чац­ца ад­ва­рам. За­тым вы­цяг­ні­це са­ла з ра­со­лу і аб­су­шы­це яго. Аб­сох­лае са­ла аб­ка­чай­це ў су­ме­сі чор­на­га пер­цу і час­на­ку, па­рэ­за­на­га тон­кі­мі плас­цін­ка­мі, за­гар­ні­це ў фоль­гу і па­кла­дзі­це на ноч у ма­ра­зіл­ку.

Што зра­біць, каб абу­так не сліз­гаў

Пад­час куп­лі зі­мо­ва­га абут­ку вар­та звяр­таць ува­гу не толь­кі на знеш­ні вы­гляд па­ры, але і на па­дэш­ву. Ка­лі яна аб­са­лют­на глад­кая або мае толь­кі дэ­ка­ра­тыў­ныя ўзо­ры без знач­ных па­глыб­лен­няў, зна­чыць, гэ­ты абу­так не вы­тры­мае вы­пра­ба­ван­не га­ла­лё­дам.

Вя­лі­кае зна­чэн­не мае ма­тэ­ры­ял па­дэ­швы. Не­ка­то­рыя вы­твор­цы ў мэ­тах эка­но­міі да­да­юць у вы­раб сы­ра­ві­ну ніз­кай якас­ці, якая на ма­ро­зе ста­но­віц­ца цвёр­дай і сліз­кай. Са­праўд­ным вы­ра­та­ван­нем у га­ла­лёд ста­нуць бо­ты на плос­кім ха­ду з элас­тыч­ны­мі па­дэ­шва­мі. У якас­ці ма­тэ­рыя­лу па­дэ­швы лепш за ўсё па­ды­хо­дзяць гу­ма або каў­чук.

На­су­пе­рак рас­паў­сю­джа­на­му мер­ка­ван­ню, глы­бо­кі пра­тэк­тар да­лё­ка не заў­сё­ды з'яў­ля­ец­ца на­дзей­ным срод­кам су­праць сліз­га­цен­ня. Та­кая па­дэ­шва доб­рая ў моц­ныя сне­га­па­ды, а вось для доб­ра­га счап­лен­ня з лё­дам вар­та па­да­браць ва­ры­янт са мност­вам дроб­ных пу­пы­ры­шак або роз­на­на­кі­ра­ва­ных на­се­чак.

Іс­нуе шмат на­род­ных ме­та­даў, якія да­па­ма­га­юць па­вя­лі­чыць счап­лен­не па­дэ­швы з глад­кай ле­дзя­ной ска­рын­кай. Усе яны ва­ло­да­юць роз­най сту­пен­ню эфек­тыў­нас­ці.

  • Лей­ка­плас­тыр. Не­аб­ход­на ку­піць у ап­тэ­цы ру­лон­чык ме­ды­цын­ска­га лей­ка­плас­ты­ру, ад­рэ­заць не­каль­кі ка­ва­лач­каў даў­жы­нёй 3-4 см і крыж-на­крыж на­кле­іць іх па ўсёй пло­шчы па­дэ­швы (па­верх­ня па­він­на быць чыс­тай і су­хой). Спо­саб прос­ты, але не­даў­га­веч­ны, — на­ват пры су­хой ма­роз­най зі­ме плас­ты­ру хо­піць на па­ру дзён, а пад­час мак­ра­ты ад­кле­іц­ца ўся­го праз не­каль­кі хві­лін.
  • Ля­мец. Ка­ва­лач­кі трэ­ба пры­кле­іць на чыс­тую і су­хую па­дэ­шву. Каб вы­нік пра­тры­маў­ся даў­жэй, мож­на вы­ка­рыс­тоў­ваць клей «Мо­мант». Трэ­ба да­ча­кац­ца поў­на­га вы­сы­хан­ня са­ма­роб­най аплі­ка­цыі, за­тым мож­на іс­ці на шпа­цыр. Гэ­ты спо­саб эфек­тыў­ны і да­ступ­ны, але ў пра­цэ­се ха­ды ка­ва­лач­кі, якія тыр­чаць, бу­дуць гля­дзец­ца не вель­мі эс­тэ­тыч­на.
  • На­ждач­ная па­пе­ра. Пер­шы спо­саб пры­мя­нен­ня гэ­та­га срод­ку па­доб­ны на ме­тад з лям­цам, толь­кі на па­дэ­шву трэ­ба пры­кле­іць па­лос­кі на­ждач­най па­пе­ры са­май буй­ной зяр­ніс­тас­ці. Гэ­та мо­жа вы­ра­та­ваць ад сліз­га­цен­ня на лё­дзе на 1-2 тыд­ні. Дру­гі спо­саб больш агрэ­сіў­ны і па­ды­хо­дзіць толь­кі тым, хто ўпэў­не­ны ў тры­ва­лас­ці і якас­ці свай­го абут­ку. Каб па­леп­шыць счап­лен­не ма­тэ­ры­я­лу, па­дэ­шву трэ­ба пе­ры­я­дыч­на ша­ра­ваць дроб­на­зяр­ніс­тай на­ждач­най па­пе­рай. Та­кі ме­тад не па­ды­дзе для абут­ку на тон­кіх па­дэ­швах і для па­дэ­шваў, зроб­ле­ных з на­ту­раль­ных матэ­ры­я­лаў.
  • Клей. Па­пя­рэд­не абяс­тлус­ціў­шы па­дэ­шву, трэ­ба на яе на­нес­ці тон­кую се­тач­ку з абут­ко­ва­га клею. Даць яму пад­сох­нуць, а за­тым на­нес­ці яшчэ адзін пласт срод­ку. Для па­ве­лі­чэн­ня ад­ге­зіў­ных улас­ці­вас­цяў мож­на па­сы­паць клей буй­ным рач­ным пяс­ком. Та­кі са­ма­роб­ны пра­тэк­тар га­ран­туе бяс­печ­ную ха­ду пры­клад­на на ме­сяц.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».