Вы тут

45 курортных зон


Міністэрства культуры і турызму КНР уключыла яшчэ 15 турыстычных аб’ектаў у Кітаі ў спіс турыстычных і курортных зон дзяржаўнага ўзроўню. Такім чынам, іх колькасць дасягнула 45, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Гэтыя зоны, якія размешчаны ў 23 адміністрацыйных рэгіёнах правінцыйнага ўзроўню, ахопліваюць розныя тыпы курортных напрамкаў, такіх як рэкі, азёры, водна-балотныя ўгоддзі, горныя лясы, гарачыя крыніцы, марскія акваторыі, зімовыя віды спорту, культурны тэматычны турызм, а таксама старажытныя мястэчкі, пустыні і стэпы.

Паводле дадзеных Міністэрства культуры і турызму КНР, у трэцім квартале мінуга года 30 турыстычных і курортных зон дзяржаўнага ўзроўню прынялі 44,3 млн. турыстаў, што на 82,6 працэнта больш, чым за такі ж час у 2019-м. Іх даход дасягнуў 24,9 млрд юаняў (3,8 млрд. долараў), павялічыўшыся больш чым на 90 працэнтаў у параўнанні з другім кварталам.

Толькі за перыяд з ліпеня па верасень мінулага года 515 такіх зон правінцыйнага ўзроўню наведала 293 млн. чалавек, што прынесла ім даход у памеры 135,8 млрд. юаняў. Па словах прадстаўніка міністэрства, стварэнне турыстычных і курортных зон мае вялікае значэнне для аптымізацыі структуры турпрадукту, садзейнічання развіццю туріндустрыі, а таксама яе трансфармацыі і мадэрнізацыі.

Прэв’ю: pikabu.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».