Вы тут

Беспілотныя аўто з 5G


Выпускаюць у правінцыі Шаньдун.


На ўсходзе Кітая здадзены ў эксплуатацыю першы ў краіне завод па вытворчасці беспілотных камерцыйных аўтамабіляў, якія выкарыстоўваюць тэхналогію сувязі пятага пакалення.

Першы аўтамабіль на новых крыніцах энергіі, які сышоў з вытворчай лініі кампаніі Allcheer Intelligent Automobile, быў распрацаваны для выкарыстання ў сферы лагістыкі. Аб гэтым паведамілі ў кампаніі, якая знаходзіцца ў раёне Лайу горада Цзінань, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Шаньдун, што на ўсходзе Кітая.

Як вядома, аўтазавод быў пабудаваны кампаніяй China Construction Electric Power Construction Co. Вытворчая магутнасць першай чаргі праекта складае 100 тысяч аўтамабіляў у год. Будаўнічая плошчу новага аўтазавода складае каля 130 тысяч кв. метраў.

Прэв’ю: vedomosti.ru

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.