Вы тут

Вяртанне ЗША ў СААЗ і Парыжскае пагадненне па клімаце. Якія ўказы ўжо падпісаў Байдэн?


Прэс-сакратар Белага дома Джэн Псакі падчас першага брыфінгу новай адміністрацыі Джозэфа Байдэна для журналістаў паведаміла, што прэзідэнт ЗША падпісаў 15 указаў у першы дзень знаходжання на пасадзе кіраўніка дзяржавы, у іх ліку:


© AP Photo/Evan Vucc 

  •     аб адмене рашэння аб выхадзе ЗША з СААЗ;
  •     аб вяртанні ЗША да абавязацельстваў у рамках Парыжскага пагаднення па клімаце;
  •     аб увядзенні 100-дзённага рэжыму нашэння масак і забеспячэнні абавязковага нашэння масак у дзяржаўных установах;
  •     аб прадаўжэнні мараторыя на высяленне грамадзян, якія апынуліся без сродкаў у выніку выкліканага каранавірусам крызісу;
  •     аб працягу замаразкі выплат па адукацыйных крэдытах;
  •     аб адмене надзвычайнага становішча на амерыкана-мексіканскай мяжы і федэральнага фінансавання будаўніцтва агароджаў на мяжы з Мексікай;
  •     аб спыненні будаўніцтва нафтаправода Keystone XL на мяжы з Канадай;
  •     аб адмене забароны на ўезд на тэрыторыю ЗША грамадзян некаторых мусульманскіх краін;
  •     аб увядзенні мараторыя на здачу ў арэнду тэрыторый арктычнай зоны для здабычы нафты і прыроднага газу;
  •     аб умацаванні праграмы абароны дзяцей мігрантаў DACA, што дае часовае вызваленне ад дэпартацыі маладым людзям, якіх прывезлі ў ЗША дзецьмі;
  •     аб грамадзянстве для мігрантаў.

Байдэн таксама падпісаў пракламацыю, якая абвесціць дзень яго інаўгурацыі 20 студзеня нацыянальным днём адзінства.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».