Вы тут

Выстаўка драўляных цацак докшыцкага майстра адкрыецца ў Віцебску


Персанальная выстаўка «Магія дрэва» народнага майстра з Докшыц Віктара Гарбачова адкрыецца сёння ў выставачнай зале Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. Экспазіцыя пачне работу па арт-праекце «Партрэт майстра», паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.


Майстар адраджае традыцыі механічнай драўлянай цацкі. Асноўная тэматыка яго твораў — наша штодзённасць. Гэта сюжэты з вясковага жыцця, замалёўкі на бытавыя тэмы, навакольны жывёльны і раслінны свет. Для работы механізма аўтар выкарыстоўвае цвёрдыя пароды дрэў: бярозу, дуб, ясень, для самой цацкі — ліпу, асіну, алешыну. Мастак у работы прыўносіць сваё бачанне традыцыйных цацак і пазбягае прымітыўнага капіравання.

«Віктар Іванавіч працуе майстрам-метадыстам разьбы па дрэве ў Докшыцкім раённым доме рамёстваў. Ён актыўны ўдзельнік фестываляў, выставак і кірмашоў, у тым ліку міжнародных. Таксама прымаў удзел у рэстаўрацыі двух касцёлаў — Святой Тройцы ў Докшыцах і Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў аграгарадку Параф’янава», — адзначылі ў цэнтры.

Вырабы майстра знаходзяцца ў фондах докшыцкага дома рамёстваў, абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, прыватных калекцыях у Беларусі, Літве, Расіі, Польшчы, Венгрыі і Балгарыі.

Фота Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».