Вы тут

Беларусь удзельнічае ў мадэрнізацыі ліфтавай гаспадаркі Арменіі


Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандр Канюк 20 студзеня сустрэўся з генеральным дырэктарам беларускага ААТ «Магілёўліфтмаш» Сяргеем Чартковым і генеральным дырэктарам армянскага ЗАТ «Рафэлгрыг» Рафаэлем Грыгаранам (дылер беларускага ліфтабудаўніка). Аб гэтым паведамілі ў пасольстве нашай краіны ў Арменіі.


Бакі абмеркавалі стан і перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Арменіі ў частцы мадэрнізацыі ліфтавай гаспадаркі Арменіі. Быў адзначаны станоўчы вопыт па ўстаноўцы беларускіх ліфтаў у 2020 годзе ў рамках адпаведнай комплекснай праграмы мэрыі горада Ерэвана.

Кіраўнікі «Магілёўліфтмаша» і «Рафэлгрыга» пацвердзілі нацэленасць на прадаўжэнне актыўнай работы ў гэтым напрамку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».