Вы тут

ААТ «Беларуськалій» здымае дысцыплінарныя спагнанні з работнікаў і гатовае прыняць раней звольненых


«Беларуськалій» гатовы ўзаемадзейнічаць з нарвежскай кампаніяй Yara на доўгатэрміновай аснове ў галіне прамысловай бяспекі і прыняць спецыялістаў кампаніі для маніторынгу вытворчых працэсаў. Акрамя таго, звольненыя раней працаўнікі могуць зноў быць прыняты на працу, калі пададуць заявы. Адпаведны прэс-рэліз быў апублікаваны 20 студзеня на сайце «Беларуськалія».


— Мы знаходзімся ў пастаянным кантакце і працягнем у далейшым супрацоўніцтва з кампаніяй «Yara» ў пытаннях забеспячэння бяспекі ўмоў працы, паляпшэння здароўя і павышэння сацыяльнага ўзроўню нашых работнікаў, — гаворыцца ў прэс-рэлізе «Беларуськалія». — Кіраўніцтвам прадпрыемства прынятае рашэнне аб зняцці дысцыплінарных спагнанняў з работнікаў прадпрыемства (прэс-рэліз ад 17 снежня 2020 года), а звольненыя раней работнікі могуць быць прыняты назад на працу ў ААТ «Беларуськалій» у выпадку падачы імі адпаведных заяваў.

Таксама адміністрацыя «Беларуськалія» абмеркавала разам з прафсаюзнымі арганізацыямі прадпрыемства павышэнне эфектыўнасці работы грамадскага кантролю за бяспекай вытворчасці. У бліжэйшы час наймальнік і прафсаюзы ўнясуць адпаведныя прапановы па ўдасканаленні «Палажэння па працы грамадскіх інспектараў».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».