Вы тут

Радыёканал «Культура» рыхтуе спецыяльную праграму да юбілею Івана Шамякіна і Івана Мележа


Канал «Культура» Беларускага радыё адзначыць у эфіры юбілейныя даты з дня нараджэння Івана Шамякіна і Івана Мележа спецыяльнымі выпускамі ўласных праектаў і падборкай аўдыёпастановак паводле твораў абодвух класікаў айчыннай літаратуры.


100-годдзе народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна, якое споўніцца 30 студзеня, тут пачнуць ушаноўваць ужо ў найбліжэйшыя выхадныя. Так, 23 і 24 студзеня ў напаўненні перадачы «Радыётэатр плюс» выкарыстаюць дзве часткі радыёспектакля «Адна на падмостках» паводле аднайменнай аповесці класіка. Галоўную ролю ў гэтай пастаноўцы 1994 года выканала народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч. А непасрэдна ў святочныя выхадныя 30 і 31 студзеня ў літаратурна-мастацкім праекце прагучаць радыёспектаклі «Трывожнае шчасце» і «Выгнанне блудніцы» паводле твораў
Івана Шамякіна.

«Гэтыя аўдыяльныя работы, створаныя паўстагоддзя таму пры ўдзеле акцёраў двух галоўных драматычных тэатраў краіны —
імя Янкі Купалы і Якуба Коласа — не страчваюць сваёй актуальнасці, — адзначае дырэктар канала «Культура» Уладзімір Трапянок. — Юбілейныя даты дазваляюць нам зноў і зноў звяртацца да выбраных радыёспектакляў, каб нагадаць пра іх пастаяннаму слухачу, а таксама пазнаёміць маладое пакаленне з найлепшымі літаратурнымі творамі Беларусі, якія некалі набылі аўдыяльнае гучанне і сталі здабыткам мастацкага радыёвяшчання краіны».

А 100 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа, што прыпадае на 8 лютага, радыёканал «Культура» адзначыць у першыя выхадныя апошняга зімовага месяца трансляцыяй інсцэнаваных апавяданняў «У завіруху» і «Ноччу», а таксама радыёспектаклямі «Хто прыйшоў уначы» і «Подых навальніцы».

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».