Вы тут

На нядаўняй сесіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў абмеркавалі вынікі года і планы на 2021 год


Агучылі і перспектывы на пяцігодку.


Кіраўнік «абласнога парламента» Уладзімір Цярэнцьеў падкрэсліў, што, як і ў краіне ў цэлым, у вобласці забяспечылі стабільнае сацыяльна-палітычнае становішча. Правядзенне мерапрыемстваў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці на 2016—2020 гады дала магчымасць гарантаваць неабходную дынаміку па большасці паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. І сацыяльная накіраванасць па-ранейшаму — галоўнае ў дзейнасці мясцовай улады.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў адзначыў, што спецыфіка Віцебшчыны ў наступным: сёння больш за 30 % выпуску прамысловай прадукцыі вобласці залежыць ад рытмічнасці паставак нафтахімічнай сыравіны.

Пачынаючы з сакавіка, рэзка скараціўся попыт на паслугі турызму, спорту, аздараўлення, культуры і забаў, устаноў грамадскага харчавання. Скараціўся рознічны тавараабарот. Безумоўна, гэта — вынік уздзеяння каранавіруса. І Беларусь тут нічым не адрозніваецца ад іншых краін.

Эканоміка спрацавала эфектыўна, канстатаваў губернатар. Напрыклад, за студзень — кастрычнік мінулага года чысты прыбытак склаў 1 мільярд рублёў — рост у 1,5 раза. А зніжэнне выдаткаў адбылося на 4,8 %. Узровень рэнтабельнасці продажаў у сярэднім па вобласці склаў 6,6 % (4,4 % — за 2019 год).

Не дапушчаны рост узроўню беспрацоўя. Калі пяць гадоў таму яно складала 1,1 %, у канцы 2020 года — усяго 0,3 %. Найбольш запатрабаваныя прафесіі — швачка, кіроўца аўтамабіля, кухар, прадавец, зборшчык абутку, электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, слесары розных профіляў. Пастаянным попытам карыстаюцца кваліфікаваныя бухгалтары, інжынеры, медыцынскія сёстры, урачы. У сельскай мясцовасці запатрабаваныя трактарысты, аператары машыннага даення, жывёлаводы, ветурачы.

2020 год — завяршальны год пяцігадовага развіцця, нагадаў старшыня аблвыканкама, галоўны вынік якога — рост даходаў насельніцтва: 107 % да ўзроўню 2015 года. Рэальная заработная плата павялічылася ў 1,3 раза.

На новыя рабочыя месцы, дзякуючы стварэнню новых вытворчасцяў і прадпрыемстваў, за пяць гадоў працаўладкавана больш за 30,5 тысячы чалавек. Узровень інфляцыі знізіўся: са 112 % да 106,2 %.

За пяцігодку прамысловымі арганізацыямі ўкладзена ў асноўны капітал больш за 4,5 мільярда рублёў інвестыцый. Створана каля чатырохсот новых прадпрыемстваў і вытворчасцяў.

Наладжаны выпуск абсталявання для гандлёвых сетак на міжнародным холдынгу «Мадэрн-Экспа», завершана поўная рэканструкцыя і мадэрнізацыя Віцебскага футравага камбіната. У Оршы ўведзены ў эксплуатацыю першы ў Беларусі завод па вытворчасці стальных бясшвовых балонаў «Цыліндэрс-Бел», завершаны другі этап тэхнічнага пераўзбраення на Аршанскім ільнокамбінаце.

Цікава, што большасць арганізацый, якія ствараюцца, займаюцца перапрацоўкай драўніны і выпускам вырабаў з дрэва. Летась былі створаны пятнаццаць такіх вытворчасцяў.

У мэтах павышэння эфектыўнасці перапрацоўкі сыравіны створаны новыя вытворчасці: поліпрапіленавых нітак на «Віцебскіх дыванах», паркетнай дошкі — на Пастаўскім мэблевым цэнтры, сухой сыроваткі і малочных прадуктаў — на Глыбоцкім малочнакансервавым камбінаце, сыроў — на «Савушкін-Орша».

У аб'ёме прамысловай вытворчасці ўдзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі складае каля 30 %.

Прыкладамі выпуску новых відаў прадукцыі служаць зарадныя станцыі для электрамабіляў на «Віцязю», тэлескапічныя аўтамабільныя гідрапад'ёмнікі — кампаніі «Вітбудтэхмаш», кабельная прадукцыя ад «Энергакамплекта», вымяральныя прыборы — на аднайменным прадпрыемстве і іншыя.

Разам з тым, па-ранейшаму існуе шэраг праблем, якія неабходна тэрмінова вырашаць. Асобныя прамысловыя арганізацыі з-за складанага фінансавага становішча не маюць абаротных сродкаў і магчымасці прыцягнуць крэдытныя рэсурсы для мадэрнізацыі. Абсталяванне абнаўляецца кропкава, не закранаючы тэхналагічнага ўкладу, капітальныя ўкладанні накіроўваюцца на абслугоўванне бягучай дзейнасці, агучыў праблемныя моманты губернатар.

Захоўваецца праблема загрузкі магутнасцяў, высокая закрэдытаванасць, неэфектыўнае выкарыстанне маёмасці. Як вынік — рост выдаткаў, высокая матэрыялаёмістасць.

Асноўнымі пунктамі росту і рэзервамі ў павышэнні эфектыўнасці работы прамысловага комплексу ў 2021 годзе і на перспектыву да 2025 года будзе мадэрнізацыя арганізацый харчовай прамысловасці. Для загрузкі магутнасцяў працягнуць развіваць сыравінныя зоны сельскагаспадарчых арганізацый...

— 2021 год закладвае падмурак фарміравання сацыяльна-эканамічнага развіцця на найбліжэйшую пяцігодку. Мы павінны дакладна разумець — выкананне запланаваных мерапрыемстваў — аснова сацыяльнай стабільнасці і росту дабрабыту нашых людзей. Усё залежыць толькі ад кожнага з нас, незалежна ад пасад і функцыянальных абавязкаў.

Па нас людзі ацэньваюць эфектыўнасць работы дзяржаўнай улады, якасць кіраўніцкіх рашэнняў, іх адпаведнасць тэндэнцыям развіцця грамадства, у якім мы жывём, — падкрэсліў губернатар.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Прэв’ю: depositphotos.com

Загаловак у газеце: Аснова забеспячэння сацыяльнай стабільнасці

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Магілёўскі прадпрымальнік — пра вытворчасць на перыферыі і адказнасць перад сабой і людзьмі

Магілёўскі прадпрымальнік — пра вытворчасць на перыферыі і адказнасць перад сабой і людзьмі

Сідаравічы — невялікі аграгарадок паміж Магілёвам і Быхавам. Менавіта тут знаходзіцца вядомая ў Магілёўскім раёне фермерская гаспадарка Сяргея Куцанава.

Грамадства

Ігар Карпенка: Адукацыя — гарант сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве

Ігар Карпенка: Адукацыя — гарант сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве

Аб прыярытэтах у адукацыі, вопыце работы ва ўмовах пандэміі каранавіруса і ідэалагічным складніку ў выхаванні мы задалі пытанні міністру адукацыі нашай краіны Ігару Карпенку.

Жыллё

Пажылыя людзі не могуць пераехаць з аварыйнага жылля у нармальнае. Чаму?

Пажылыя людзі не могуць пераехаць з аварыйнага жылля у нармальнае. Чаму?

Дом №76 па вул. Валгаградскай у Мінску быў прызнаны аварыйным яшчэ ў нулявых.

Грамадства

Cтаршыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэй Бугроў пра тое, як будзе развівацца сталіца

Cтаршыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэй Бугроў пра тое, як будзе развівацца сталіца

На VІ Усебеларускім народным сходзе тэме развіцця Мінска на наступныя пяць гадоў было аддадзена шмат увагі.