Вы тут

Дзмітрый Піневіч наведаў «чырвоную» зону ў Рагачоўскай бальніцы


Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч наведаў «чырвоную» зону ў Рагачоўскай бальніцы, што на Гомельшчыне, і будоўлю новых карпусоў у Магілёве. Падчас сустрэчы з калектывам Рагачоўскай цэнтральнай раённай бальніцы міністр расказаў пра планы па развіцці сістэмы аховы здароўя і адказаў на пытанні медыкаў.


Мяркуецца, што ў найбліжэйшыя гады ў бальніцы запрацуе свой камп'ютарны тамограф. Месца для яго ўстаноўкі ўжо вызначана. А перад запускам спецыялісты атрымаюць магчымасць прайсці навучанне. Адзін з работнікаў службы хуткай дапамогі падняў пытанне аб аднаўленні работы медыцынскіх выцвярэзнікаў. Такая практыка абмяркоўваецца апошнім часам як у Расіі, так і ў Беларусі.

Не пакінуў без увагі Дзмітрый Піневіч і пытанні, звязаныя з рамонтам будынкаў, умовамі працы медыкаў падчас COVІD-19, таксама былі абмеркаваны праблемы дааснашчэння рэанімацый і аперацыйных новай высокатэхналагічнай апаратурай.

Змяніўшы пінжак на касцюм індывідуальнай аховы, Дзмітрый Піневіч прайшоў у «чырвоную» зону, дзе паразмаўляў з медыкамі і пацыентамі. Апошнія таксама выказалі пажаданне стварэння пры бальніцы цэнтра з камп'ютарным тамографам. «Мы разумеем, што жывём у стагоддзе інфекцыйных эпідэмій, і свой КТ на раён быў бы вельмі запатрабаваны», — сказаў міністру адзін з пацыентаў, які трэці тыдзень праходзіць лячэнне не толькі ад каранавіруса, але і ад сваіх хранічных захворванняў. Таксама міністр абмяркоўваў з медыкамі выкладванне пацыентаў у прон-пазіцыю (на жывот), фінансаванне перапрафіляваных аддзяленняў, наяўнасць сродкаў аховы і лекаў, аплату працы і іншыя пытанні.

У Магілёве Дзмітрый Піневіч пабываў у трох медустановах. У мясцовым анкадыспансеры вядуцца актыўныя будаўнічыя работы — узводзіцца радыялагічны корпус. Высокатэхналагічнае абсталяванне будзе пастаўлена сюды за кошт рэспубліканскага бюджэту. Наведаў міністр і бальніцу хуткай дапамогі, дзе прапанавана пабудаваць новы корпус экстраннай цэрэбракардыяваскулярнай хірургіі. Тут змогуць лячыць неадкладныя станы ў нейрахірургіі, неўралогіі і кардыялогіі.

Азнаёміўся міністр і з будаўніцтвам на тэрыторыі абласной клінічнай бальніцы. Тут узводзіцца кардыяхірургічны корпус. Па даручэнні кіраўніка дзяржавы, Міністэрства аховы здароўя мусіць дааснасціць корпус высокатэхналагічным абсталяваннем. Як праінфармаваў міністра начальнік упраўлення аховы здароўя Магілёўскай вобласці Аляксандр Старавойтаў, на тэрыторыі бальніцы прапануецца пачаць будаўніцтва і кардыятэрапеўтычнага корпуса з дыспансерным аддзяленнем.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: З «чырвонай» зоны на будпляцоўкі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.