На працягу 2020 года ў здраўніцах Беларускай чыгункі аздаравілась 14 566 чалавек, з якіх амаль 11 тысяч — гэта чыгуначнікі, паведамілі ў прэс-службе БЧ.
Акрамя гэтага ў кабінетах ультрагукавой і функцыянальнай дыягностыкі было праведзена больш за 19 тысяч медыцынскіх абследаванняў работнікаў магістралі, у тым ліку звязаных з забеспячэннем бяспекі руху цягнікоў.
У 2020 годзе аздараўленчы працэс быў арганізаваны з захаваннем неабходных мер па папярэджанні распаўсюджвання рэспіраторных вірусных інфекцый.
У мэтах умацавання і захавання здароўя чыгуначнікаў у 2020 годзе ў аздараўленчых установах БЧ цэнтралізавана былі распрацаваныя і ўкаранёныя Комплексныя медыцынскія праграмы рэабілітацыі пацыентаў пасля перанесенай пнеўманіі, выкліканай каранавіруснай інфекцыяй COVID 19.
Дадзеныя праграмы складаюцца з медыцынскіх працэдур, накіраваных на аднаўленне функцыі лёгкіх, нармалізацыю дыхальных аб’ёмаў , прафілактыку развіцця лёгачнага фіброзу, паляпшэнне якасці крыві, умацаванне імунітэту, павышэнне супраціўляльнасці і цягавітасці арганізма, зніжэнне рызык паўторных захворванняў і ўскладненняў.
Прэв’ю: БелТА
На другасным рынку жыллё працягвае таннець (у глабальным плане без перапынкаў) ужо з верасня мінулага года.
25 лютага адзначаецца 150-гадовы юбілей Лесі Украінкі...
Няўжо гэтую цяжкую хваробу так лёгка абвесці вакол пальца?
Мода вясны — 2021 прапануе некалькі глабальных кірункаў: мінімалізм, унісекс і 1990-я.