Вы тут

Зацверджаны будаўнічыя нормы для асвятлення і вышынных будынкаў


Новыя будаўнічыя нормы зацверджаны ў Беларусі. Гэта прадугледжана дзвюма пастановамі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, якія сёння афіцыйна апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.


Пастановай № 70 ад 30 кастрычніка 2020 года зацверджаны будаўнічыя нормы «Натуральнае і штучнае асвятленне». Гэтыя нормы ўстанаўліваюць патрабаванні да праектавання натуральнага і штучнага асвятлення памяшканняў будуемых і рэканструемых дамоў і збудаванняў рознага прызначэння, месцаў вытворчасці прац па-за будынкамі, пляцовак прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, чыгуначных пуцей на прадпрыемствах, а таксама вонкавага асвятлення гарадоў, пасёлкаў гарадскога тыпу і сельскіх населеных пунктаў.

Яны распаўсюджваюцца на праектаванне прылад мясцовага асвятлення, якія пастаўляюцца камплектна са станкамі, машынамі і вытворчай мэбляй, і не распаўсюджваюцца на праектаванне асвятлення падземных выпрацовак, рачных партоў, аэрадромаў, чыгуначных станцый і пуцей на іх, спартыўных збудаванняў, памяшканняў для захоўвання сельгаспрадукцыі, размяшчэння раслін, жывёл, птушак, а таксама на праектаванне спецыяльнага тэхналагічнага і ахоўнага асвятлення пры выкарыстанні тэхнічных сродкаў аховы.

Другой апублікаванай сёння пастановай Мінбудархітэктуры ад 13 лiстапада 2020 года № 85 зацверджаны стройнормы «Вышынныя будынкі». Яны распаўсюджваюцца на будуемыя і рэканструюемыя вышынныя жылыя і грамадскія дамы і ўстанаўліваюць патрабаванні да іх праектавання.

Будаўнічыя нормы распрацаваны РУП «Будтэхнорм» і ўнесены галоўным кіраваннем горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Мінбудархітэктуры.

Нормы будуць уведзены ў дзеянне праз 60 каляндарных дзён пасля іх афіцыйнага апублікавання.

Прэв’ю: hit.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.