Цеплазабеспячэнне ў Маскоўскім раёне Мінска плануюць аднавіць да 16 гадзін сёння. Пра гэта паведаміў журналістам галоўны інжынер філіяла «Мінскія цеплавыя сеткі» РУП «Мінскэнерга» Аляксандр Драгун, інфармуе БЕЛТА.
«Плануем да 12.00 скончыць мантажныя і зварачныя працы. Пасля гэтага будуць праведзены аперацыі па падключэнні спажыўцоў, пуску цепланосьбіта. Прыкладна ў 16.00 плануем цалкам аднавіць цеплазабеспячэнне ўсіх спажыўцоў», — сказаў Аляксандр Драгун.
Ён таксама падзяліўся падрабязнасцямі таго, што адбылося ўчора на цепласетках у Маскоўскім раёне. На змену моцным маразам прыйшло рэзкае пацяпленне, у Мінску праводзіўся агляд трубаправодаў цеплавых сетак.
«Падчас правядзення рэгламентных работ па вуліцы Ясеніна, 76 мы ўбачылі выцяканне цепланосьбіта з-пад зямлі. Гэта адбылося ў 15.30. У адпаведнасці з інструкцыямі арганізавалі працэс ліквідацыі пашкоджанняў. У 18.30 мы адключылі спажыўцоў і выдзелілі пашкоджаны ўчастак трубаправода», — адзначыў галоўны інжынер.
Прэв’ю: teplo.guru
На другасным рынку жыллё працягвае таннець (у глабальным плане без перапынкаў) ужо з верасня мінулага года.
25 лютага адзначаецца 150-гадовы юбілей Лесі Украінкі...
Няўжо гэтую цяжкую хваробу так лёгка абвесці вакол пальца?
Мода вясны — 2021 прапануе некалькі глабальных кірункаў: мінімалізм, унісекс і 1990-я.