Вы тут

ЕЭК пацвердзіла правядзенне Еўразійскага міжурадавага савета 5 лютага ў вочным фармаце


Еўразійская эканамічная камісія пацвердзіла планы правесці пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета 5 лютага ў вочным фармаце, паведамляе БелТА.


«5 лютага ў Алматы (Казахстан) у вочным фармаце адбудзецца пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета з удзелам кіраўнікоў урадаў дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама форум Almaty Digital Forum 2021», — гаворыцца ў распаўсюджаным прэс-службай ЕЭК паведамленні.

Чакаецца, што ў пленарнай сесіі форуму «Лічбавая перазагрузка: рывок у новую рэальнасць» прымуць удзел кіраўнікі ўрадаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза і дзяржаў — наглядальнікаў пры ЕАЭС, старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч. Таксама плануецца ўдзел прадстаўнікоў ЕЭК у рабоце форуму.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».