Вы тут

Сетка Malanka і выратавальны атрад «Анёл» запрашаюць прыняць удзел у дабрачынным злёце электракараў


Электрычныя заправачныя станцыі (ЭЗС) і супольнасць электрамабілістаў Беларусі ўпершыню правядуць дабрачынны злёт, які адбудзецца 23 студзеня. У злёце возьмуць удзел некалькі электрамабіляў кампаніі Green Cars, таксама арганізатары запрашаюць узяць удзел усіх кіроўцаў, у каго ўжо ёсць электракар і тых, хто цікавіцца экалагічным транспартам.


Месца збору электрамабілістаў у Мінску — Дуніна-Марцінкевіча 2/1. Тут знаходзіцца база пошукава-выратавальнага атрада «Анёл». Удзельнікаў просяць зарэгістравацца загадзя і не забыцца ўключыць блізкае святло фар, каб пазначыць свой удзел у злёце.

«Уключаныя фары — гэта спосаб арганізатараў звярнуць увагу на тое, што пошукава-выратавальны атрад „Анёл“ мае патрэбу ў валанцёрах, якія шукаюць зніклых людзей, і тым самым даюць надзею і святло родным зніклага чалавека», — тлумачаць арганізатары злёту.

Пачнецца мерапрыемства ў 11:00. «Анёлы» раскажуць пра тое, колькі чалавек знойдзена сіламі атрада за час яго існавання, а таксама, як самому стаць валанцёрам. Прадстаўнікі «Беларуснафты» перададуць атраду сертыфікат на паліва, неабходнае для запраўкі аўтамабіляў, а таксама дадуць магчымасць зараджаць электрамабілі валанцёраў бясплатна на працягу месяца. Акрамя таго, усе жадаючыя змогуць пералічыць грошы на закупку ліхтароў для пошукава-выратавальнага атрада «Анёл», якія вельмі патрэбныя для пошуку зніклых людзей у цёмны час сутак.

«Нам даводзіцца шукаць у лесе людзей часцей за ўсё летам і восенню, калі грыбны сезон у разгары. Увосень цямнее рана, тэмпература апускаецца ніжэй за нуль і чалавек рызыкуе атрымаць пераахаладжэнне, таму пошукі да раніцы адкласці нельга, тады ліхтары вельмі выбаўляюць валанцёраў. Аўтадапамога таксама неабходная „анёлам“, і тады, калі трэба шукаць людзей за сотні кіламетраў ад горада, і ў горадзе, калі трэба праехаць не адзін дзясятак кіламетраў у пошуках зніклага чалавека», — распавёў Сяргей Коган, арганізатар і кіраўнік пошукава-выратавальнага атрада «Анёл».

«Мы ўпершыню праводзім злёт электрамабілістаў. У 2020 годзе ў Беларусі было зарэгістравана 1600 электракараў і з’явілася цэлая супольнасць ініцыятыўных электрамабілістаў. Паводле прагнозаў Malanka да канца 2021 года ў Беларусі будзе больш за 10 000 тысяч электракараў, і мы верым у тое, што наша супольнасць будзе расці і папаўняцца новымі ўдзельнікамі, а значыць і злёты электрамабілістаў могуць стаць добрай традыцыяй», — падкрэсліў прадстаўнік Malanka.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».