У 16.18 з хутара Свободка Воранаўскага раёна ў службу «101» паступіла паведамленне аб неабходнасці аказання дапамогі мясцоваму жыхару, які знаходзіцца ў калодзежы.
Калі да месца выкліку прыбылі ратавальнікі, было ўстаноўлена, што на ўзроўні 20 метраў ад паверхні зямлі ў калодзежы з пітной вадой у свядомасці знаходзіцца мужчына. Высветлілася, як паведамляе МНС, што ў працэсе чысткі студні мясцовы жыхар 1963 года нараджэння адчуў недамаганне і самастойна выбрацца не можа. Яго прыяцель патэлефанаваў ратавальнікам. Работнікі МНС пры дапамозе выратавальнай вяроўкі, лябёдкі і страхуючай прылады за некалькі хвілін паднялі пацярпелага на паверхню і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Шпіталізацыя выратаванаму не спатрэбілася.
Сяргей РАСОЛЬКА
Фота з сайта МНС
Асабісты погляд на тыя каштоўнасці, без якіх немагчыма паўнавартаснае жыццё жанчыны, незалежна ад узросту і статусу.
Традыцыя цягнецца больш за 20 гадоў.
ДЗЕВА. На гэтым тыдні вас чакаюць прыемныя сустрэчы і зносіны з цікавымі людзьмі.