Андрэй Кунцэвіч, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта:
«Фарміруючы вобраз Беларусі будучага, неабходна ўлічваць, што вырасла новае пакаленне — больш прасунутае і амбіцыйнае, больш індывідуалістычнае, адкрытае ўсяму свету, а таму, магчыма, і больш слабае. Яны хочуць будаваць дзяржаву ў смартфоне, актыўна ўкараняючы лічбавыя тэхналогіі ў штодзённае жыццё. Для іх важна бачыць дзяржаву партнёрам, умацоўваючы дыялог і ўзаемны давер дзяржаўных інстытутаў і грамадства. Хачу заўважыць, што гэтыя і іншыя пазіцыі адлюстраваны ў прапанаванай Праграме на наступнае пяцігоддзе. Больш за тое, аб'яўлены Прэзідэнтам Год народнага адзінства толькі ўзмоцніць гэты трэнд і дасць магчымасць уключыць у працэс выпрацоўкі і рэалізацыі патрэбных для краіны рашэнняў шырокае кола неабыякавых, актыўных людзей. Бо адзінства — гэта не калі ўсе думаюць аднолькава, а калі ёсць агульная мэта, агульная ідэя, накіраваная не на азбурэнне, а на захаванне і прымнажэнне ўжо зробленага...»
На другасным рынку жыллё працягвае таннець (у глабальным плане без перапынкаў) ужо з верасня мінулага года.
25 лютага адзначаецца 150-гадовы юбілей Лесі Украінкі...
Няўжо гэтую цяжкую хваробу так лёгка абвесці вакол пальца?
Мода вясны — 2021 прапануе некалькі глабальных кірункаў: мінімалізм, унісекс і 1990-я.