Дзесяць гадоў таму Антаніна Стэльмах, калі выйшла на заслужаны адпачынак, вярнулася ў вёску свайго дзяцінства — Замошша Чашніцкага раёна, быццам бы ведала, што стане тут запатрабаванай — старэйшынай невялікага населенага пункта.
Для месцічаў, а цяпер у вёсцы іх пражывае толькі восем, Антаніна Аляксандраўна стала самым надзейным сябрам, нават, можна сказаць, родным чалавекам. Вяртаючыся на радзіму, яна яшчэ не ведала, што яе чакаюць цікавая пошукавая работа і стварэнне летапісу сваёй малой радзімы. Дзякуючы Антаніне Стэльмах і яе захапленню мінулым, вялікімі і малымі падзеямі і выбітнымі продкамі-землякамі сабрана вялікая колькасць інфармацыі для кнігі-альманаха (выданне ўжо ўбачыла свет два гады таму). Цяпер старэйшына рупіцца, каб папоўніць летапіс новымі звесткамі і фактамі, якія абавязкова ўвойдуць у будучае перавыданне гэтага зборніка.
На сваім падворку, калі зіма пачынае гаспадарыць ва ўсю моц, Антаніна заўсёды лепіць снегавіка. Вось і сёлета ў Замошшы таксама з'явіўся гэты добры і вясёлы сімвал зімы.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Мінулы 2020 год закрыў граніцы, але адкрыў вочы на тое, што побач.
Літаральна нядаўна з'явіўся і першы ў гэтым годзе прыплод.
Сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Маскоўскага раёна Мінска Алена Сцепаненка працуе на сваім месцы каля двух гадоў.
Сідаравічы — невялікі аграгарадок паміж Магілёвам і Быхавам. Менавіта тут знаходзіцца вядомая ў Магілёўскім раёне фермерская гаспадарка Сяргея Куцанава.