Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Не выключана, што ў вас з'явяцца схільнасць да лунання ў аблоках і ілюзорныя ўяўленні пра свае здольнасці. У выніку, калі ў вас штосьці не атрымаецца, можаце знервавацца мацней, чым гэта таго варта. Глядзіце на рэчы рэалістычна і спадзявайцеся толькі на сябе — тады нічога не здольна сапсаваць настрой. У выхадныя паспрабуйце аддаваць больш увагі блізкім людзям. Правядзіце час з сям'ёй.

ЦЯЛЕЦ. У пачатку тыдня вам пагражае незадаволенасць зверху. Напрыклад, начальства можа крытыкаваць тэмпы вашай работы. У любым выпадку, прэтэнзіі будуць абгрунтаваныя, таму запасіцеся цярпеннем і ўважліва паслухайце, што кажуць, — і, як мінімум, зрабіце выгляд чалавека, які раскайваецца. У сераду, калі эмоцыі прыціхнуць, можа паступіць інфармацыя, якая адкрые перад вамі новыя перспектывы і гарызонты. У выхадныя сябры пацешаць сваёй увагай, выдатна будуць складвацца прыяцельскія адносіны.

БЛІЗНЯТЫ. Вы разумныя і іранічныя, вашы трапныя выразы б'юць непасрэдна ў цэль. На рабоце пакажыце сябе спакойным і ўраўнаважаным чалавекам, які не раздражняецца па дробязях, але і не дазваляе садзіцца сабе на шыю. У вас цяпер паспяховы перыяд. Любы чалавек парадуе, не толькі скажа, але і зробіць менавіта тое, пра што вы даўно марылі.

РАК. Паспрабуйце ўціхамірыць свае амбіцыі. Сумленная праца і так дапаможа прасоўванню па кар'ернай лесвіцы. Зараз не час ухіляцца ад рэчаіснасці і сыходзіць у свет ілюзій. Не варта праяўляць сентыментальнасць. У сераду вас могуць парадаваць новымі перспектыўнымі дзелавымі прапановамі. У выхадныя добра было б выбрацца на прагулку.

ЛЕЎ. На гэтым тыдні вас можа чакаць творчы ўздым і раптоўна ўдалае рашэнне складаных задач, да якіх вы не ведалі, як падступіцца. Важна не выпусціць ініцыятыву са сваіх рук. Серада і чацвер спрыяюць шчырым размовам і гатоўнасці да разумнага кампрамісу. У суботу парадуйце сябе размовамі з сябрамі, а ў нядзелю паспрабуйце атрымаць асалоду ад цішыні і ўтульнасці.

ДЗЕВА. Паспрабуйце не паддавацца на спакусы і правакацыі. Лепш загадзя вызначыць лінію сваіх паводзін і прытрымлівацца яе, а не мяняць рашэнне па некалькі разоў на дзень. У аўторак варта сачыць за сваімі выказваннямі, інакш ёсць рызыка трапіць у няёмкае становішча. У чацвер вам, верагодна, спатрэбіцца дапамога, бо самастойна справіцца з вялізным аб'ёмам работы будзе не пад сілу.

ШАЛІ. Тыдзень абяцае быць даволі прадказальным і наогул самым звычайным. У вас можа часова знікнуць цікавасць да пытанняў кар'еры, а замест яе на першы план выйдзе імкненне да асабістай свабоды, захочацца адчуць сябе вольным мастаком. Паспрабуйце не ўпадаць у крайнасці і не сыходзіць ад спраў далёка і надоўга. Тым больш што тыдзень спрыяльны з прафесійнага пункту гледжання, у гэты час усе пытанні будуць вырашацца лёгка і хутка.

СКАРПІЁН. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння праблем не заўсёды будзе ўдалы: магчыма, варта перагледзець некаторыя погляды. Прыслухайцеся да меркавання блізкага чалавека, ён жадае вам дабра. Заблытаныя сямейныя праблемы вырашацца, і вы здабудзеце доўгачаканую свабоду. І зразумееце, што каханне — гэта каштоўнасць. За яго трэба змагацца. У канцы тыдня вас чакае павышэнне па службе і салідны прыбытак.

СТРАЛЕЦ. У панядзелак верагодныя добрыя навіны, перспектыўныя дзелавыя прапановы. У сярэдзіне тыдня не выключана пераразмеркаванне абавязкаў у працоўным калектыве, у выніку чаго вы можаце атрымаць большую самастойнасць. Зоркі абяцаюць поспех у кар'еры і ў асабістым жыцці. Сям'я парадуе.

КАЗЯРОГ. Дайце прастор фантазіі, і вашы мары ажыццявяцца. У чацвер добрыя і карысныя паездкі, знаёмствы і падарожжы. Неабавязковыя справы паспяхова можна перадаручыць сваякам. У выхадныя варта проста паваляцца на канапе з кнігай або паглядзець добры фільм.

ВАДАЛІЎ. Вашы грандыёзныя планы варта скараціць да рэальнага аб'ёму. Інакш расчаравання не пазбегнуць. У сярэдзіне тыдня верагодныя камандзіроўкі, якія дазволяць адцягнуць увагу ад некаторых праблем. Зносіны з начальствам па магчымасці скараціце да мінімуму, інакш вашы празмерна дасціпныя выказванні могуць справакаваць канфліктную сітуацыю. У суботу могуць «наляцець» нечаканыя госці.

РЫБЫ. Можа з'явіцца патрэба ў новых уражаннях. Не варта заціскаць у сабе прагу да прыгожага — схадзіце ў музей, палюбуйцеся зімовым лесам. У чацвер у ваша жыццё можа ўвайсці нейкая прыемная мітусня, аднак будзьце ўважлівыя: акунуўшыся з галавой у гэтую справу, вы рызыкуеце забыць пра больш важныя і тэрміновыя. У выхадныя верагодныя некаторыя ўнутрысямейныя непаразуменні, але вам атрымаецца спакойна і карэктна іх уладзіць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».