Вы тут

Якія трэнды існуюць зараз на кніжным рынку?


Міжнародная кніжная выстаўка, якая кожны год праходзіць у Мінску, дапамагае зразумець, што цікава сучаснаму чытачу, якія трэнды існуюць на кніжным рынку. Але адной выстаўкі недастаткова, каб паглыбіцца ў тэму кніжнага бізнесу і дасканала зразумець усе яго працэсы. Таму перад асноўным мерапрыемствам адбываецца шэраг іншых: так, 20 студзеня прайшла прэс-канферэнцыя выдавецтва «Народная асвета».


Асноўная мэта сустрэчы — падвядзенне вынікаў і знаёмства з кніжнымі навінкамі. Каманда выдавецтва прадставіла і сваіх аўтараў. Сярод іх — Уладзімір Вавула, у «Народнай асвеце» выйшла яго кніга «Вайна. Юнацтва. Подзвіг», ёй карыстаюцца вучні беларускіх школ пры падрыхтоўцы навуковых работ. А Святлана Быкава, старшыня абласнога адзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, з вялікім захапленнем прадэманстравала творчы праект — зборнік «Карані», у які ўвайшлі вершы і апавяданні беларускіх літаратараў. Выдавецтва не пазбягае і вострых тэм, напрыклад, экалагічных праблем.

А што чакае чытачоў на самой выстаўцы? Вікторыя Калістратава, дырэктар выдавецтва, падзялілася планамі:

— Мы прэзентуем серыю кніг «Казкі для вундэркіндаў». Таксама, паводле гэтай серыі, правядзем гульню для дапытлівых «Жадаю ўсё ведаць». Акрамя таго, падчас мерапрыемства «падключым» тэлефон даверу: можна будзе ананімна падзяліцца сваімі псіхалагічнымі праблемамі і атрымаць параду.

Нагадаем, што «Народная асвета» была арганізавана ў 1951 годзе. Доўгі час выдавецтва было лідарам у выданні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для школ. Сёлета «Народная асвета» не толькі працягвае абраны кірунак, але і развіваецца далей. Сярод незвычайных праектаў — распрацоўка падручнікаў для дзяцей з парушэннямі зрокавага і слыхавога ўспрымання.

Арына КАРПОВІЧ

Загаловак у газеце: Трэнды кніжнага рынку

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.