Вы тут

Новы футбольны сезон у Беларусі адкрыецца 2 сакавіка матчам за Суперкубак


Новы футбольны сезон у Беларусі адкрыецца 2 сакавіка. Такое рашэнне прынялі сёння ўдзельнікі першага ў гэтым годзе пасяджэння выканкама асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола».


У другі дзень вясны на полі ФК «Мінск» у матчы за Суперкубак сустрэнуцца чэмпіён салігорскі «Шахцёр» і ўладальнік Кубка Беларусі барысаўскі БАТЭ. У мінулыя гады барысаўчане сем разоў выйгравалі гэты трафей, а салігорская каманда яшчэ ні разу не займела яго.

Таксама сёння быў зацверджаны лічбавы каляндар 31-га чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі. Сустрэчы стартавага тура нацыянальнага першынства плануецца правесці 12-14 сакавіка, а матчы заключнага, 30-га, тура запланаваныя на 28 лістапада.

Першыя паядынкі чвэрцьфінальнай стадыі розыгрышу Кубка Беларусі пройдуць 6 і 7 сакавіка, у адказ — 6 і 7 красавіка. Склады пар 1/4 фіналу кубкавага турніру: «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — «Арсенал» (Дзяржынск), БАТЭ (Барысаў) — «Віцебск», «Мінск» — «Іслач» (Мінскі раён), «Шахцёр» ( Салігорск) — «Нёман» (Гродна).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тэст. Беларускія жанчыны: імя ў гісторыі

Тэст. Беларускія жанчыны: імя ў гісторыі

Праверце, ці шмат вы пра іх ведаеце.

Грамадства

Тэлевядучая Кацярына Валовік: Маё шчасце залежыць толькі ад мяне!

Тэлевядучая Кацярына Валовік: Маё шчасце залежыць толькі ад мяне!

Асабісты погляд на тыя каштоўнасці, без якіх немагчыма паўнавартаснае жыццё жанчыны, незалежна ад узросту і статусу. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

ДЗЕВА. На гэтым тыдні вас чакаюць прыемныя сустрэчы і зносіны з цікавымі людзьмі.