Вы тут

Знайшлі маўзалей імператара


Археолагі правінцыі Хэнань (Цэнтральны Кітай) вызначылі месцазнаходжання маўзалея імператара дынастыі Усходняя Хань (25 — 220 гг.) Лю Чжы, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Старажытныя руіны, якія знаходзяцца непадалёк ад вёскі Байцаопа раёна Ібінь горада Лаян гэтай правінцыі, былі ідэнтыфікаваныя як імператарская грабніца. Да такой высновы прыйшлі даследчыкі, якія раскапалі там круглы каменны выраб з выгравіраванымі на ім іерогліфамі. Надпіс сведчыць, што прадмет быў выраблены на трэці год праўлення спадчынніка Лю Чжы, гэта значыць у 180-м годзе.

Паводле гістарычных запісах, імператар быў пахаваны на паўднёвым усходзе ад Лаяна, які быў сталіцай дынастыі Усходняя Хань. Аднак археалагічныя дадзеныя, якія пацвярджаюць месцазнаходжанне яго магілы, адсутнічалі, адзначыў навуковы супрацоўнік Інстытута культурных рэліквій і археалогіі горада Лаян Ван Сяньцю.

У апошнія гады каля всёкі Байцаопа знаходзілі разваліны пабудоў, калодзежаў, дарог і дрэнажных каналаў. Адкрыццё, па словах Ван Сяньцю, мае вялікае значэнне для вывучэння сістэмы пахаванняў імператараў дынастыі Усходняй Хань.

Прэв’ю: rg.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».