Вы тут

Зменены ўмовы ўезду ў Польшчу, у тым ліку для беларусаў


У Польшчы змянілі правілы перасячэння мяжы для замежных грамадзян у перыяд пандэміі, у тым ліку і для беларусаў. Такая інфармацыя размешчана на сайце польскай пагранічнай службы, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».


Цяпер некаторыя ўязджаючыя ў краіну замежнікі могуць не сыходзіць у 10-дзённую самаізаляцыю. Новаўвядзенне тычыцца тых асоб, якія маюць адмоўны вынік ПЦР-тэсту на каранавірус, які быў зроблены не раней, чым за 48 гадзін да ўезду ў Польшчу.

Ад каранціну вызваляюцца і тыя грамадзяне, хто прышчапіўся ад COVID-19.

Па дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, у Польшчы з пачатку пандэміі зафіксавана 1 470 879 выпадкаў захворвання каранавіруснай інфекцыяй, справіліся з хваробай 1 222 782 чалавек, памерлі - 35 253.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.