Вы тут

На святочных кірмашах брастаўчане выпілі 2200 л глінтвейну і з’елі 3550 кг пірагоў


У Брэсце падвялі вынікі работы святочных кірамашоў. «На гэты раз месцы правядзення кірмашоў былі арганізаваны з самымі разнастайнымі забаўлянкамі, якімі сталі, напрыклад, інтэрактыўныя зоны з атракцыёнамі, казачныя фотазоны, іншыя цікавосткі», — расказаў у сваім тэлеграм-канале старшыня гарвыканкама Аляксандр РАГАЧУК.


Фуд-корт з вулічнымі стравамі беларускай кухні, венскія вафлі, глінтвейн карысталіся нязменным попытам у гараджан. Усяго за гэты час рэалізавана 2200 літраў глінтвейну, 3550 кілаграмаў мучных кулінарных вырабаў. На ёлачных базарах прададзена 12150 жывых ёлак на суму 97 тысяч рублёў.

Брастаўчанам прыйшоўся да спадобы аграмадны самавар, устаноўлены на вуліцы Гогаля. З яго падчас кірмашоў выпілі 10 000 стаканаў чаю.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.