Вы тут

Музей гісторыі беларускага кіно пакажа экранізацыі твораў Івана Шамякіна


Музей гісторыі беларускага кіно да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна пакажа экранізацыі твораў аўтара, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік музея Ігар Аўдзееў.


Большасць заяўленых у праграме карцін створаны Нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм». «Праект дыктуецца календаром памятных дат. Мы заўсёды шукаем магчымасці актуалізаваць беларускае кінанаследдзе, і 100-годдзе з дня нараджэння пісьменніка, які на працягу многіх гадоў супрацоўнічаў з кінастудыяй, — выдатная нагода паказаць класічныя фільмы. Мы аддаём даніну павагі Івану Шамякіну, паказваючы экранізацыі яго твораў. У іх тытрах прадстаўлены Імёны такіх знакамітых рэжысёраў, як Ігар Дабралюбаў, Міхаіл Пташук, Вячаслаў Нікіфараў», — сказаў кіраўнік музея.

Фільм «Хлеб пахне порахам» пакажуць 26 студзеня. Гэта гістарычная драма па матывах аповесці «Эшалон у Германію», заснаванай на факце пасылкі бальшавікамі эшалонаў з хлебам у якасці кантрыбуцыі за важны для «перамогі рэвалюцыі» Брэсцкі мірны дагавор. Гэта кінаілюстрацыя падзей на Аршанскім чыгуначным вузле ў 1918 годзе.
27 студзеня гледачы змогуць убачыць «Крыніцы» — экранізацыю твора сярэдзіны 1950-х гадоў, прысвечанага лёсам сельскай інтэлігенцыі на стыку эпохі культу асобы і перыяду палітычнай адлігі.

«Гандлярка і паэт» — ваенная меладрама пра каханне цалкам адаптаванай да акупацыі маці-адзіночкі і выкупленага ёю ў канцлагеры чырвонаармейца. Стужку пакажуць 28 студзеня.

29 студзеня — сацыяльна-псіхалагічная драма «Вазьму твой боль» паводле аднайменнага рамана аб непрымірымым канфлікце вясковага шафёра, які страціў у гады вайны ўсю сям’ю, і вінаватага ў гэтым былога паліцэйскага, які вярнуўся ў родныя мясціны пасля 25 гадоў лагераў. «Фільм прыцягвае вастрынёй праблематыкі, самай драмай галоўнага героя, перададзенай аўтарамі жорстка, без сантыментаў. Асабліва ўражваюць эпізоды дзіцячых успамінаў героя, у якіх, безумоўна, знайшла адлюстраванне і ўласны лёс рэжысёра», — адзначылі ў музеі.

Ваенная драма «Вясельная ноч» па матывах аповесці «Шлюбная ноч» са спробай перадаць у мастацкім ладзе стужкі паэтычную інтанацыю першакрыніцы. Чаргаванне лірычных эпізодаў са сцэнамі партызанскага жыцця герояў дазваляе аўтарам выразней агаліць ўсю жахлівасць і жорсткасць вайны, якая ўносіць свае карэктывы нават у самыя простыя жыццёвыя сітуацыі, у каханне, рэўнасць і сяброўства. Фільм прапануюць паглядзець 30 студзеня.

31 студзеня — «Эпілог». Драма па матывах аповесцяў Івана Шамякіна «Вернісаж» і «Эпілог» пра лёс двух сяброў, двух заслужаных людзей — пісьменніка і жывапісца, якія не прымаюць жыццё ва ўмовах свабоднага рынку.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».