Вы тут

Дэрматолагі назвалі тры «скурныя» прыкметы COVID-19


Брытанскія дэрматолагі назвалі тры скурных прыкметы, якія паказваюць на COVID-19, піша РИА Новости са спасылкай на Express.


У першую чаргу варта звярнуць увагу на з’яўленне сыпу па ўсім целе, які можа мець розныя праявы. Так, пацыенты з COVID-19 адзначаюць высыпанні, падобныя на крапіўніцу, вятранку або нават пухіры, якія могуць суправаджацца свербам і трымацца ад некалькіх дзён да некалькіх тыдняў.

Найбольш спецыфічны тып скурнай праявы, знешне падобны на абмаражэнне, з’яўляецца ў тых, хто заразіўся каранавірусам на руках і нагах. На пальцах могуць узнікнуць чырвоныя або бэзавыя балючыя гузы, а верхні пласт скуры можа адслойвацца.

Іншай прыкметай захворвання становяцца незвычайна сухія і «лускаватыя» вусны, якія могуць выклікаць дробныя расколіны і балючыя адчуванні. Спецыялісты адзначаюць, што гэты прыкмета сустракаецца ў пацыентаў бліжэй да выздараўлення.

«Нашы даследаванні паказваюць, што сып можа быць больш характэрнай прыкметай COVID-19, чым падвышаная тэмпература і кашаль», — адзначае дэрматолаг-кансультант Веранік Батай.

Прэв’ю: yandex.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?