Вы тут

У Магілёве затрымалі наркадылера з буйной партыяй псіхатропу


У Магілёве затрымалі наркадылера з Мінска з буйной партыяй псіхатропу, паведамляе МУС.


На 24-гадовага жыхара сталіцы выйшлі аператыўнікі магілёўскага наркакантролю. Высветлілася, што малады чалавек з'яўляўся аптовым кур'ерам інтэрнэт-крамы па продажы забароненага рэчыва, адзначылі ў ведамстве.

Пры сабе і ў тайніку на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ён захоўваў звыш за 400 грам альфа-PVP.

- Пазней ва ўзаемадзеянні з наркакантролем УУС Міншчыны аператыўнікі выявілі лабараторыю па вырабе псіхатропаў. Затрыманы стварыў падпольную вытворчасць у здымным доме. Падчас ператрусу там было выяўлена спецыяльнае абсталяванне, прэкурсоры і гатовы прадукт, – праінфармавалі ў МУС.

Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням затрыманага і распачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў.

Прэв’ю: iz.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?