Вы тут

Лукашэнка: Нават двойку нельга вам паставіць па ахове персанальных даных


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду па пытаннях увядзення біяметрычных дакументаў.


Па словах кіраўніка краіны, работа над укараненнем новага віду дакументаў вядзецца ўжо даўно і цяпер урад, службовыя асобы інфармуюць яго, што ўсё гатова: сфармаваныя інфармацыйныя сістэмы, неабходнае абсталяванне закуплена, праведзена тлумачальная праца з насельніцтвам.

«Можна хоць заўтра выдаваць ідэнтыфікацыйныя карткі і новыя пашпарты. Трэба толькі стварыць неабходнае прававое рэгуляванне, падпісаўшы адпаведны Указ. Зразумела, калі мы ў грамадства, эканоміку ўводзім нешта новае, неабходны адпаведныя прававыя нарматыўныя дакументы. Парадак павінен быць», — сказаў Прэзідэнт.

Як ён пазначыў, укараненне біяметрычных дакументаў паслужыць штуршком для развіцця электронных паслуг, скароціць час на здзяйсненне шэрагу працэдур, павысіць абароненасць дакументаў ад падробак.

Прэзідэнт звярнуў увагу: добра, што ў краіне развіваюцца электронныя паслугі. Але выказаў сумненне наконт таго, што біяметрычныя дакументы больш абароненыя ад падробак.

«Таму я і вырашыў у сілу пэўных прычын разглядзець у больш шырокім крузе з зацікаўленымі распрацоўшчыкамі праект Указу, якія б рэгуляваў парадак у засваенні біяметрычных дакументаў, — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. — Ёсць вялікія сумненні і не толькі ў мяне, але і ў грамадзян. Вы памятаеце на тым этапе, як мы толькі пачалі пра гэта казаць, і грамадскія арганізацыі, і асобныя людзі выступілі катэгарычна супраць гэтага.Таму мне прыйшлося ўзяць нейкі тайм-аўт, каб мы сур'ёзна папрацавалі над гэтым пытаннем».

Прэзідэнт заўважыў, што на нарадзе разгледзяць, наколькі распрацоўшчыкі падрыхтаваліся да змен і наколькі народ будзе абаронены ад падробак.

Паводле слоў кіраўніка краіны, мяркуецца, што дадзенае новаўвядзенне закране абсалютна ўсіх, але пры гэтым беларусы павінны атрымаць дадатковыя магчымасці, а не праблемы, нельга выпускаць з-пад увагі цяжкасці, з якімі могуць сутыкнуцца людзі і арганізацыі пры атрыманні новых дакументаў і іх далейшым выкарыстанні.

«Мне важна пачуць, што ўсе арганізацыйныя і тэхнічныя нюансы ўлічаны. Ці не створым мы перашкод для рэалізацыі грамадзянамі сваіх правоў, ці забяспечым абарону іх персанальных дадзеных. Гэта мяне больш усяго насцярожвае. На дадзеным этапе нават двойкі нельга вам паставіць па абароне персанальных дадзеных. Ці не атрымаецца, што мы нахамутаем яшчэ адну праблему, па-народнаму кажучы», — задаў пытанні прысутным на нарадзе кіраўнікам ведамстваў і структур Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пацікавіўся, ці трэба ўводзіць біяметрычныя дакументы з 30 красавіка, як прапануе ўрад, або патрабуецца яшчэ час для падрыхтоўкі?

«Усе пытанні трэба старанна адпрацаваць да пачатку выдачы новых дакументаў. Каардынатарамі гэтай маштабнай дзейнасці выступаюць МУС і Міністэрства сувязі. Калі ёсць якія-небудзь праблемы, яны павінны быць агучаны», — канстатаваў кіраўнік краіны.

Ён папрасіў засяродзіць увагу дакладчыкаў на тым, чаму немагчыма выкарыстоўваць старыя ўзоры пашпартоў і неабходныя на змену біяметрычныя дакументы.

Даведка. Біяметрычныя дакументы пачнуць выдаваць у краіне сёлета. Звычайны папяровы пашпарт заменіць ID-картка, а для паездак за мяжу у дадатак да яе прыйдзецца займець і біяметрычны пашпарт. ID-картка — дакумент выключна для ўнутранага выкарыстання, які ўяўляе сабой пластыкавую смарт-картку з інтэгральнай мікрасхемай. На картку нанесена фатаграфія і асноўныя дадзеныя ўладальніка (імя, дата нараджэння, грамадзянства, пол, уласны нумар, тэрмін дзеяння дакументы і подпіс). Астатнія звесткі размесцяцца ў дзяржаўных інфармацыйных сістэмах і рэсурсах. Біяметрычны дакумент для выезду і ўезду мае выгляд пашпартнай кніжкі з інтэгральнай мікрасхемай, якая змяшчае электронны сродак біяметрычнай ідэнтыфікацыі. Для выкарыстання новых відаў дакументаў распрацавалі Белорускую інтэгрыраваную сервісна-разліковую сістэму (БІСРС).

Пасля канчатковага ўкаранення біяметрычных дакументаў няма неабходнасці атрымліваць іх замест прывычнага пашпарта. Папяровы варыянт дакумента будзе сапраўдным да тэрміну яго заканчэння.

Каментарый у тэму

Міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў паведаміў журналістам пасля нарады, што падначаленае яму ведамства гатова да выдачы новага віду дакументаў.

«Звярталася ўвага на зручнасць для насельніцтва пры атрыманні, выкарыстанні біяметрычных дакументаў, — дадаў Іван Кубракоў. — Мы далажылі Прэзідэнту пра ахову персанальных дадзеных, і ён пагадзіўся з тым, што сёння тэхнічна прыватныя дадзеныя абаронены».

Міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Канстанцін Шульган паведаміў, што тэхнічная сістэма для ўвядзення біяметрычных дакументаў у высокай ступені гатоўнасці, але пытанне, на якім засяродзілі ўвагу на нарадзе, — зручнасць навацый для насельніцтва.

«Калі вы не захочаце пераходзіць на новыя дакументы, вы павінны мець магчымасць са звычайным пашпартам атрымліваць тое, што прадугледжана (ID-карткай. — «Зв.»)», — сказаў міністр.

Наконт тэрмінаў выдачы Канстанцін Шульган адзначыў: усе ведамствы зацікаўлены скончыць працу ў самы кароткі час і прапануецца варыянт запуску сістэмы з ліпеня. Міністр дадаў, што старым пашпартам можна будзе карыстацца да сканчэння тэрміна яго дзеяння. «Напрыклад, ваш стары пашпарт патрабуе замены. Вы прыходзіце, атрымліваеце ID-карту як унутраны пашпарт, а калі плануеце выезд за мяжу, плюс да ID-карткі атрымліваеце яшчэ і біяметрычны пашпарт», — тлумачыць Канстанцін Шульган.
Па яго словах, прапрацоўваецца сістэма выдачы новых пашпартоў з біяметрычным чыпам для выездаў за мяжу, але каб новы пашпарт быў пры гэтым юрыдычна значным і ўнутры краіны.

«Каб гэта прадугледзіць, трэба вярнуцца да пытання тэхналагічнага. Таму што задумка была — у першую чаргу атрымліваць ID-карту, а да яе біяметрычны пашпарт. А калі грамадзянін хоча атрымаць толькі “кніжачку” (біяметрычны пашпарт для выезду — «Зв.») трэба разгледзіць тэхналогію выдачы. Але аб'ядання дакладна не будзе», — канстатаваў міністр.

 

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».