Вы тут

26 студзеня ў Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны вецер і ападкі


Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусi 26 студзеня з-за моцнага ветру і вялікіх ападкаў, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Чакаецца воблачнае надвор’е. Часам будуць ісці снег, мокры снег, дождж. Ноччу па захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца моцныя ападкі, завіруха.

Месцамі магчыма наліпанне мокрага снегу.

Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 5-10 м/с, ноччу па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, раніцай і днём у многіх раёнах Беларусі з парывамі да 15-20 м/с, у дзённыя гадзіны месцамі па поўдні — да 21-23 м/с.

Слупок тэрмометра будзе вагацца ў межах ад мінус 2 да плюс 4 градусаў.

Фота pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».