Будаўніцтва аб’екта было пачата ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» ў чэрвені 2020 года і шмат у чым ажыццяўлялася дзякуючы падтрымцы дзяржавы ў выглядзе льготнага крэдыту.
У доме 12 двухпакаёвых і па шэсць аднапакаёвых і трохпакаёвых кватэр, паблізу новага дома ёсць дзіцячая пляцоўка і паркоўка для аўтатранспарту.
У цырымоніі перадачы ключоў навасёлам старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў адзначыў, што будаўніцтва жылля — гэта адзін з спосабаў замацаваць моладзь на сяле.
Летась у «Янавічах» былі ўведзены ў эксплуатацыю малочнатаварны і зернесушыльны комплексы, зроблена рэканструкцыя машына-трактарнага парка, што дазволіла павялічыць вытворчыя паказчыкі і колькасць працоўных месцаў.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Прэв’ю: tochkaoporu.ru
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.