Вы тут

Пісьменнікі Гомельскай вобласці правядуць 2021-ы пад знакам Года класічнай літаратуры і чытання


У Гомельскай вобласці 2021-ы будзе Годам класічнай літаратуры і чытання, паведаміў БЕЛТА старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, празаік і публіцыст Уладзімір Гаўрыловіч.


На працягу года пісьменнікі рэгіёна будуць звяртаць асаблівую ўвагу чытачоў на творчую спадчыну народных пісьменнікаў Беларусі Івана Шамякіна і Івана Мележа, 100-годдзе з дня наражэння якіх адзначаецца ў студзені і лютым. «Мы чарговы раз запросім усіх прачытаць або перачытаць таленавітыя мастацкія творы майстроў слова. Дарэчы, у 2022-м будзем адзначаць 100-годдзе яшчэ аднаго свайго таленавітага земляка — савецкага празаіка і паэта, ураджэнца глыбінкі Палесся Міколы Гамолкі. Таму не выключаем, што Год класічнай літаратуры і чытання будзе прадоўжаны», — сказаў Уладзімір Гаўрыловіч.

Таксама літаратары прапануюць жыхарам рэгіёна абмеркаваць створанае класікамі беларускай літаратуры і адкрыць для сябе творы рускай, украінскай і сусветнай літаратуры ў цэлым.

У вобласці запланаваны дзясяткі мерапрыемстваў, якія літаратары арганізуюць у тым ліку з партнёрамі арганізацыі. «Сапраўднымі памочнікамі пісьменнікаў у рэалізацыі задуманага стануць, як і раней, работнікі культуры, бібліятэкары, педагогі і інтэлігенцыя рэгіёна», — расказаў Уладзімір Гаўрыловіч.

Па традыцыі асаблівая ўвага пісьменніцкай арганізацыяй будзе ўдзелена юным талентам. Напрыклад, актыў аддзялення падводзіць ужо вынікі адкрытых абласных літаратурных конкурсаў «Сям’я — аснова шчасця і кахання» і «Белыя вішні і яблыні», прысвечаныя 100-годдзю Шамякіна і Мележа. Журы вывучыла больш за 300 эсэ і зарысовак, апавяданняў пачаткоўцаў і прафесійных аўтараў з усіх рэгіёнаў рэспублікі. У аддзяленні СПБ ужо задумаліся аб выданні спецыяльнага зборніка па выніках гэтых двух конкурсаў.

Уладзімір Гаўрыловіч упэўнены, што папулярызацыя літаратуры і чытання — адна з прыярытэтных задач як дзяржавы, так і ўсіх без выключэння творчых грамадскіх структур. «Яна стане адной з ключавых тэм не толькі паўсядзённай дзейнасці кожнага пісьменніка аддзялення, але і форуму — XVI Міжнароднага фестывалю-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі — 2021». Ён пройдзе восенню ў новым фармаце. У ліку мерапрыемстваў запланавана канферэнцыя творчай і навуковай інтэлігенцыі трох краін — Беларусі, Расіі і Украіны. Тэма чытання таксама будзе ў цэнтры ўвагі трэцяга абласнога фестывалю літаратуры «На Зямлі Кірылы Тураўскага», — падкрэсліў ён.

На думку старшыні абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, літаратура — галоўны ключ для самапазнання. «Толькі яна можа зрабіць з чалавека асобу, бо менавіта ў мастацкім творы можна знайсці часцінку сябе. Упэўнены, што наша багатая літаратурная класіка (як беларуская, так і руская) здольна дапамагчы, асабліва падрастаючаму пакаленню, маладым людзям набыць сваю жыццёвую пазіцыю і асаблівае стаўленне да розных жыццёвых пытанняў шляхам аналізу дзеянняў персанажаў і засваення жыццёвых урокаў аўтара. Жывое слова сучаснага пісьменніка — пра час і пра нас, пра класікаў, творчасць як з’яву і чытанне будзе якраз накіравана на тое, каб людзі ХХI стагоддзя захацелі ўзяць у рукі добрую кнігу і абавязкова прачытаць яе», — рэзюмаваў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».