Вы тут

Спецыялісты абмеркавалі пытанні папулярызацыі чытання сярод дзяцей і падлеткаў


Днямі прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук, Саюза пісьменнікаў Беларусі сабраліся разам, каб абмеркаваць актуальную тэму папулярызацыі чытання сярод дзяцей і падлеткаў.

Дзіцячая літаратура павінна прывіваць жаданне да развіцця творчай фантазіі. Такое меркаванне выказаў начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Уладзімір АНДРЫЕВІЧ:

— Цікавасць сучасных бацькоў да такіх кніг адназначна ёсць, аднак яны адзначаюць, што апошнім часам у дзіцячай беларускай літаратуры ўсё больш назіраецца выкарыстанне нелітаратурных слоў, так званых дыялектызмаў, што можа стаць праблемай. Упэўнены, што пісьменнікам трэба прытрымлівацца класічнай літаратурнай мовы, каб прыцягнуць дзяцей і падлеткаў да чытання па-беларуску. У нас сёння не хапае фантастыкі і прыгодніцкай літаратуры, якія карыстаюцца вялікім попытам у падлеткаў. Калі казаць пра выхаванне будучага грамадзяніна нашай краіны, трэба звяртаць асаблівую ўвагу на навуковапапулярную літаратуру і тую, што расказвае пра гісторыю, традыцыі Беларусі, сямейныя каштоўнасці. Ад таго, што чытаюць дзеці і як, залежыць вельмі многае ў іх далейшым жыцці. Таксама бацькам вельмі важна чытаць разам з дзецьмі, каб тлумачыць тое, чаго яны яшчэ не ведаюць, дапамагаць аналізаваць з мэтай фарміравання ўласнага меркавання.

Чытанне добрай літаратуры фарміруе дзіця як асобу, а адносіны да гэтага занятку закладваюцца яшчэ ў сям'і. І таму для таго каб нешта прапанаваць сваім малым, бацькі павінны быць добра адукаваныя ў галіне сучаснай дзіцячай літаратуры. Так лічыць начальнік упраўлення маніторынгу якасці адукацыі навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Вячаслаў КАРАТКЕВІЧ:

— У асноўным бацькі цяпер выбіраюць для сваіх дзяцей тую літаратуру, якую яны чыталі ў сваім дзяцінстве, аднак трэба пашыраць веды, знаёміцца з цяперашнімі аўтарамі. Сёння ва ўсім свеце вялікая ўвага аддаецца развіццю чытацкай пісьменнасці. Як паказваюць шматлікія міжнародныя даследаванні, штогадовае маніторынгавае даследаванне Нацыянальнага інстытута адукацыі, тыя падлеткі, якія шмат чытаюць, маюць вялікую бібліятэку дома, паказваюць значна лепшыя вынікі па розных прадметах у школе, лепш адаптуюцца ў розных сацыяльных умовах, хутчэй дасягаюць поспеху ў прафесійнай дзейнасці. Час вучобы ў школе — адзін з найважнейшых перыядаў у жыцці дзяцей, менавіта ў гэты момант настаўнікам важна навучыць тых аналізаваць прачытанае, навучыць асэнсаванаму чытанню. З мэтай павышэння цікавасці дзяцей да кніг, крытычнага мыслення штогод распрацоўваюцца новыя навучальныя дапаможнікі, якія ўжо сёння дастаткова высока ацэньваюць настаўнікі і вучні. Апошнія маюць шэраг незвычайных заданняў, што абуджаюць інтарэс да тэкстаў, вучаць інакш глядзець на класічныя літаратурныя ўзоры.

Такім чынам, спікеры абазначылі тэндэнцыі і перспектывы развіцця дзіцячай літаратуры. Відавочна, што мода на чытанне сярод дзяцей і падлеткаў ёсць. Кніга, як і раней, застаецца іх найлепшым сябрам. І гэта, безумоўна, стварае добрыя магчымасці для вядучых выдавецтваў краіны і ўсіх тых, хто прапаноўвае чытачам цікавыя кніжныя навінкі.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Загаловак у газеце: Асоба пачынаецца з дзіцячай кнігі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».