Вы тут

У Мінскім метрапалітэне распавялі, якія станцыі былі самымі загружанымі ў 2020 годзе


Мінскі метрапалітэн — галоўная транспартная артэрыя беларускай сталіцы. Аб’ём перавозкі пасажыраў метрапалітэнам за 2020 год склаў амаль 219 мільёнаў 290 тысяч чалавек (у 2019 годзе — амаль 294 мільёна чалавек). Сярэднясутачная перавозка пасажыраў у мінулым годзе склала амаль 600 тысяч (у 2019 — больш за 800 тысяч чалавек). Пра гэта паведамляе сайт Мінскага метрапалітэна.

Удзельная вага метрапалітэна ў перавозках камунальным пасажырскім транспартам застаецца па-ранейшаму самай значнай сярод іншых відаў гарадскога транспарту і складае 36,4 працэнта.

У 2020 годзе найбольш загружанымі станцыямі па пасажырапатоку былі: «Каменная Горка» (наведалі больш за 17 мільёнаў 788 тысяч чалавек за год), «Плошча Леніна» (звыш 13 мільёнаў 738 тысяч), «Уручча» (звыш 13 мільёнаў 418 тысяч), «Плошча Якуба Коласа» (амаль 12 мільёнаў 304 тысячы), «Малінаўка» (больш за 10 мільёнаў 886 тысяч) і «Акадэмія навук» (звыш 10 мільёнаў 21 тысячы).
За няпоўны лістапад і снежань 2020 года станцыі трэцяй лініі метро наведалі больш 483 тысяч пасажыраў.

Асноўныя формы аплаты праезду ў метрапалітэне ў 2020 годзе выглядалі наступным чынам: жэтоны выкарыстоўвалі 32 працэнты пасажыраў, бескантактавыя карты метро — 7,9 працэнта, бескантактавыя карты Мінсктранса — 35,7 працэнта, бескантактавыя банкаўскія карты — 14,7 працэнта чалавек.

Сяргей РАСОЛЬКА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?