Вы тут

Разгадаць Кітай дапаможа кніга: запрашаем на прэзентацыю навінкі ад «Звязды»


У сераду, 27 студзеня, а 17-й гадзіне Выдавецкі дом «Звязда» запрашае ўсіх ахвотных на прэзентацыю новай кнігі Інесы Плескачэўскай «Як разгадаць Кітай».


— Гэта кніга — вынік майго 12-гадовага жыцця ў Кітаі. У ёй я расказваю аб тым, як гэта — быць іншаземцам у Кітаі, дзе табе ніколі не стаць сваім, аб тым, як я даведвалася, спазнавала і спрабавала разгадаць гэтую дзіўную краіну, — падзялілася на сваёй старонцы ў адной з сацсетак пісьменніца.

Паводле меркавання аўтара, кніга атрымалася вельмі маляўнічай дзякуючы шматлікім фатаграфіям.

Спасцігнуць і паспрабаваць разгадаць гэтую далёкую краіну можна з дапамогай кнігі. Яе прэзентацыя адбудзецца 27 студзеня ў «Акадэмкнізе» па адрасе: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 72.

Аб аўтары: Інеса Плескачэўская — сучасная беларуская пісьменніца. Нарадзілася ў 1969 годзе ў Гомелі. Скончыла філасофска-эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь, у пасольствах Беларусі ў Латвіі і Вялікабрытаніі і нават была прадстаўлена Яе Вялікасці Каралеве Лізавеце II.

Са снежня 2000 па красавік 2013 года жыла і працавала ў Пекіне, на той час была першым (і адзіным) афіцыйна акрэдытаваным у Кітаі беларускім журналістам. Яна прадстаўляла газету «СБ. Беларусь сегодня» і тэлеканал АНТ.

З красавіка 2013 года жыве ў Чэхіі і з’яўляецца ўласным карэспандэнтам газеты «СБ. Беларусь сегодня».

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.