Вы тут

Шэсць камп'ютарных тамографаў усталююць у бальніцах Гомельскай вобласці ў 2021 годзе


Мінімум шэсць камп’ютарных тамографаў усталююць у бальніцах Гомельскай вобласці ў 2021 годзе, паведаміў БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама Мікалай Кудзеньчук.


У рэгіёне намечаны план далейшага ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы бальніц і паліклінік. Паводле ацэнак спецыялістаў, 2020 год стаў у гэтым плане адным з прагрэсіўных. У 2021-м гэты курс будзе працягнуты, як па аснашчэнню аддзяленняў перадавым абсталяваннем, так і капітальным абнаўленні або рэканструкцыі наяўнага фонду. Так, у гэтым годзе плануецца ўсталяваць новыя камп'ютарныя тамографы ў Гомельскай абласной клінічнай бальніцы, гарадскіх клінічных бальніцах №1 і №3, Мазырскай гарадской бальніцы, Калінкавіцкай і Чачэрскай цэнтральных раённых бальніцах. Прапрацоўваецца пытанне распрацоўкі праектна-каштарыснай дакументацыі па ўсталяванні рэнтгенаўскіх камп’ютарных тамографаў у Жыткавіцкай, Рагачоўскай, Петрыкаўскай цэнтральных раённых бальніцах.

Акрамя пашырэння дыягнастычнага арсенала, вялікае значэнне надаецца ўдасканаленню існуючай базы стацыянараў. Сярод бліжэйшых перспектыў - завяршэнне рэканструкцыі памяшканняў у лячэбным корпусе абласнога клінічнага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны пад аперацыйны блок. Тут таксама будзе ўсталяваны новы ангіяграфічны комплекс.

Працягваецца рэканструкцыя прыёмнага аддзялення Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі з прыбудовай новага корпуса і абсталяваннем яго сучасным высокатэхналагічным медыцынскім абсталяваннем. Выконваюцца рамонт і мадэрнізацыя, а таксама аснашчаецца медыцынскім абсталяваннем аперацыйны блок Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы №3.

Для аказання своечасовай якаснай дапамогі жыхарам вобласці ў 2020 годзе набыта медабсталяванне на больш чым Br18 млн. Да прыкладу, для абласной клінічнай бальніцы пастаўлены апарат дыстанцыйнай літатрыпсіі і маторны комплекс. Фонд Мазырскага гарадскога шпіталя папоўнілі два лапараскапічныя комплексы з прыладамі, Светлагорскай цэнтральнай райбальніцы - відэаэндаскапічная стойка для абдамінальных умяшанняў. Апарат камп’ютарнай тамаграфіі, пульмаскан і мамаграфічны апарат набыты для новай паліклінікі ў мікрараёне №17. Таксама ў стацыянары і паліклінікі рэгіёну ўсталявалі сучасныя апараты УГД, відэаэндаскапічнае абсталяванне, апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх, наркозна-дыхальныя апараты, электрахірургічнае і іншае медыцынскае абсталяванне.

Паводле звестак галоўнага ўпраўлення аховы здароўя, у рэгіёне пастаянна пашыраецца спектр аказання медыцынскіх паслуг насельніцтву, паляпшаецца якасць аказання меддапамогі. Дзякуючы сучаснаму аснашчэнню ў многіх выпадках атрымоўваецца своечасова выяўляць захворванні на ранніх стадыях, прадухіляць развіццё небяспечных хвароб.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».