Вы тут

У Мінску зніклі два школьнікі


Адшукваюцца 12-гадовы і 13-гадовы жыхары Мінска Багдан Атасаў і Іван Паўленка, паведамляе Telegram-канал «Разыскивает милиция».


«Сёння ў 8.00 кожны з іх сышоў са свайго дома ў невядомым кірунку. Могуць знаходзіцца разам», — гаворыцца ў паведамленні.

Прыкметы Багдана Атасава: на выгляд 12-13 гадоў, рост 158-160 см, шчыльнага целаскладу, валасы русыя, чуб афарбаваны ў белы колер. Быў апрануты ў чорна-белую куртку, чорную байку, цёмныя штаны з дзвюма белымі палоскамі.

Прыкметы Івана Паўленкі: на выгляд 13 гадоў, рост 173-175 см, шчыльнага целаскладу, валасы русыя, вочы карыя. Быў апрануты ў куртку балотнага колеру, цёмныя штаны, чорна-чырвоныя красоўкі.

Калі вам вядома месцазнаходжанне падлеткаў, міліцыя просіць паведаміць пра гэта ў Партызанскі РУУС Мінска па тэлефонах: 8 (017) 278-48-56, 8 (029) 757-33-45 або 102.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».