Вы тут

Сенатары падключацца да маніторынгу коштаў на лекі


У Беларусі плануюць распрацаваць механізм па нівеляванні ўплыву росту ставак падатку на дабаўленую вартасць на цэны на лекі. Да гэтай працы падключацца і сенатары, паведаміла старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец сёння на рабочай сустрэчы з удзелам МАРГ, Міністэрства аховы здароўя, РУП «Белфармацыя», інфармуе БЕЛТА.


З 1 студзеня ў Беларусі замест нулявой стаўкі ПДВ для лекаў выкарыстоўваецца стаўка 10%. Таццяна Рунец падтрымала прапановы МАРГ аб прапрацоўцы механізму па нівеляванні ўплыву ПДВ на кошты.

Яна таксама пагадзілася з пазіцыяй Міністэрства аховы здароўя з нагоды таго, што немагчыма ўсталяваць адзіны лімітавы ўзровень коштаў на канкрэтныя лекі і для айчынных вытворцаў, і для замежных. Сенатар лічыць, што тут патрэбен гнуткі падыход.

«Задача не дапусціць росту коштаў на сацыяльна значныя тавары вышэй 4,9% па выніках 2021 года пастаўлена ўсім органам дзяржкіравання, таму мы ў любым выпадку павінны да гэтага разам ісці. Сенатарскі корпус таксама будзе падключацца да гэтай працы. Пэўны вопыт у нас у гэтым плане ёсць, гатовыя працаваць і па леках», - сказала Таццяна Рунец.

На яе думку, трэба будзе ўважліва прапрацаваць стратэгію змены коштаў з айчыннымі вытворцамі. З аднаго боку, нельга перавышаць мэтавы ўзровень інфляцыі, з другога боку, трэба не дапусціць пагаршэння фінансавых паказчыкаў кампаній, адзначыла сенатар.

Прэв’ю: cis.minsk.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».