Вы тут

Калі побач сапраўдны доктар...


Не адважуся пісаць па-беларуску, бо, на жаль, дрэнна ведаю мову, хоць «Звязду» выпісваю вельмі даўно. З задавальненнем чытаю артыкулы Алены Ляўковіч, Святланы Яскевіч ды іншых, рада, што ў краіне ёсць газета вельмі блізкая да людзей.


Неяк у ёй друкаваўся артыкул пра суседнюю, Доўскую бальніцу, таму зараз я хацела б расказаць пра сваю, Гарадзецкую, пра нашага доктара Ірыну Уладзіміраўну Місачэнку.

Яна сапраўдны прафесіянал і лекар ад Бога — прычым, вельмі ўважлівы, добразычлівы і пазітыўны. Умее выслухаць і падбадзёрыць, умее пераканаць чалавека, што ён абавязкова паправіцца...

Усё гэта мы з мужам ведаем не па чутках, бо не так даўно захварэлі на ковід. Ірына Уладзіміраўна адразу прыехала да нас дадому, узяла мазкі, напісала, якія лекі і як прымаць. Потым яшчэ не раз тэлефанавала, пыталася, як сябе адчуваем, двойчы на тыдзень заязджала, мерала ціск, слухала, ці няма хрыпу ў лёгкіх...

Пасля адной з такіх праверак мне давялося зрабіць рэнтген — лячыць правабаковую пнеўманію.

І зноў побач са мной была доктар: прызначыла лекі, сачыла за тым, як я іду на папраўку.

...Ведаю, што Ірына Уладзіміраўна лячыла і вылечыла не толькі нас з мужам, але і многіх іншых аднавяскоўцаў. А таму праз газету хачу падзякаваць ёй і ўсяму калектыву нашай бальніцы за працу, за ўвагу да нас, пацыентаў, пажадаць у гэты вельмі няпросты час моцнага здароўя і сіл.

М. С. Краўцова,

в. Высокае, Рагачоўскі раён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?