Вы тут

Складаем план для градак


Мяркуючы па вопыце агароднікаў, пастаяннага месца ў расліны на градцы быць не павінна. Калі саджаць культуру з году ў год, не змяняючы яе месцазнаходжанне, — і з ураджаем паўстануць праблемы, і з глебай. Выправіць сітуацыю зможа рацыянальнае планаванне плошчы агарода.


Капуста

Нельга высаджваць капусту і іншыя крыжакветныя (радыску, рэдзьку) на адным і тым жа месцы раней, чым праз два-тры гады. Белакачанную капусту лепш размяшчаць пасля бульбы, таматаў, цыбулі рэпчатай; дапушчальная пасадка пасля фасолі, гароху, морквы і буракоў.

Бульба

Найлепшыя папярэднікі для бульбы — капуста і розныя караняплоды. Дрэнны папярэднік для бульбы — тамат, бо гэтыя культуры маюць агульных шкоднікаў і ўзбуджальнікаў хвароб. Вырошчваць бульбу на адным і тым жа месцы варта не больш за тры гады.

Агуркі

Для агуркоў варта штогод шукаць новае месца. Лепш за ўсё яны растуць пасля цвятной і ранняй белакачаннай капусты. Таксама можна будзе іх садзіць пасля таматаў, бульбы, гароху і буракоў.

Памідоры

Нельга вырошчваць памідоры пасля бульбы, бо хваробы і шкоднікі ў гэтых культур адны і тыя ж. Добрыя папярэднікі для таматаў — цвятная і ранняя белакачанная капуста, гарбузовыя і бабовыя культуры, дапушчальныя караняплоды і рэпчатая цыбуля. Дарэчы, калі вы штогод саджаеце таматы на адным і тым жа месцы, глеба на гэтым участку становіцца кіслай. Таму кожнай восенню пад глыбокую перакопку глебы трэба ўносіць вапну-«пушонку» ў невялікіх колькасцях (ад 50 да 100 г на 1 кв. м), бо таматы лепш растуць на глебах з нейтральнай кіслотнасцю (рН 6,5-7).

Буракі

Вырошчванне буракоў на адным месцы варта праводзіць не часцей, чым раз у тры-чатыры гады. Буракі добра растуць пасля агуркоў, кабачкоў, патысонаў, ранняй капусты, таматаў, ранняй бульбы, бабовых культур. Непажадана саджаць буракі пасля мангольду, шпінату.

Цыбуля

На адным месцы цыбулю нельга саджаць больш за тры-чатыры гады запар. Найлепшыя папярэднікі цыбулі — культуры, пад якія ўносілі вялікія дозы арганічных угнаенняў, а таксама агуркі, кабачкі і гарбузы, капуста, памідоры, бульба. На цяжкіх гліністых глебах цыбуля не дасць добрага ўраджаю, яна аддае перавагу лёгкім, рыхлым урадлівым глебам і любіць добрае асвятленне.

Часнок

Вырошчваць часнок на адным месцы можна не больш за два гады, інакш не пазбегнуць заражэння глебы сцябловай нематодай. Саджаць часнок лепш пасля агуркоў, ранняй бульбы, ранняй капусты і іншых культур, якія рана прыбіраюць (акрамя цыбулевых).

Морква

Высейваюць пасля ранняй бульбы, капусты, зялёных культур (акрамя салаты), дапускаецца размяшчэнне пасля таматаў і гароху.

Баклажаны

Найлепшымі папярэднікамі для баклажанаў з'яўляюцца агурок, цыбуля, ранняя капуста, шматгадовыя травы. Нельга саджаць баклажаны там, дзе ў мінулым годзе раслі бульба, таматы, фізаліс, а таксама перац і баклажаны.

Суніцы

Найлепшыя папярэднікі для суніц — радыска, салата, шпінат, кроп, гарох, фасоля, гарчыца, рэдзька, пятрушка, турнэпс, морква, цыбуля, часнок, сельдэрэй, а таксама кветкі (цюльпаны, нарцысы, аксаміткі). На беднай глебе найлепшыя папярэднікі суніцы — гарчыца, фацэлія. Непрыдатныя ў якасці папярэднікаў бульба, таматы і іншыя паслёнавыя, а таксама агуркі. Пасля іх участак можна занімаць суніцамі толькі праз тры-чатыры гады.

Клубніцы

Трускаўкі добра саджаць пасля радыскі, фасолі, гарчыцы, рэдзькі, гароху, пятрушкі, часнаку. Малапрыдатныя як папярэднікі бульба, таматы і агуркі. Нельга размяшчаць трускаўку пасля ўсіх відаў сямейства складанакветкавых (сланечнік, тапінамбур) і ўсіх відаў казяльцовых.

Акрамя таго, калі дазваляе плошча, вылучыце маленькі ўчастак для вырошчвання траў-сідэратаў: канюшыны, лубіну, люцэрны і іншых. Гэта дасць адпачынак зямлі, глеба набярэцца сіл для вырошчвання агароднінных культур.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.