Вы тут

У Германіі скралі дзесяць кантэйнераў з рэспіратарамі на 40 тысяч еўра


Дзесяць кантэйнераў з рэспіратарамі FFP2 былі скрадзеныя ў выніку ўзлому на складзе ва Усходняй Вестфаліі ў населеным пункце Херцеброк-Клархольц, паведамляе rg.ru са спасылкай на тэлеканал t-online.de.


Невядомыя асобы адкрылі акно офіса і атрымалі доступ у будынак, дзе, апроч іншага, захоўваліся кантэйнеры з рэспіратарамі.

Затым яны адкрылі аўтаматычныя вароты і вывезлі крадзенае. Па дадзеных паліцыі, шкода склала 40 тысяч еўра. Праваахоўнікі спадзяюцца высачыць злачынцаў з дапамогай сведак.

Прэв’ю: Stern

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?