Вы тут

Мінчане прадавалі раслінны спрэд пад выглядам сметанковага масла


Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Савецкага РУУС г. Мінска затрымалі двух мінчан, якія прадавалі раслінны спрэд пад выглядам сметанковага масла, паведамілі ў тэлеграм-канале УУС Мінгарвыканкама.


У праваахоўнікаў меліся звесткі, што двое таварышаў, узростам 26-ці і 27-гадоў, на тэрыторыі сталіцы рэалізуюць спрэд расійскай вытворчасці з этыкеткамі сметанковага масла аднаго з малочных камбінатаў.

Так, у ходзе правядзення шэрагу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў сышчыкі затрымалі прыяцеляў з доказамі злачынства падчас продажу тавару на вуліцах.

Падчас агляду аўтамабіля аднаго з затрыманых, сышчыкі знайшлі і канфіскавалі каля васьмі скрынак са спрэдам расліннага паходжання. Таксама ў ходзе агляду склада, на якім ажыццяўлялася захоўванне прадукту, было выяўлена і канфіскавана 57 аналагічных скрынак. Агульная вага канфіскаванай прадукцыі склаў каля 332 кг, на агульную суму 2600 рублёў.

Са слоў аднаго з затрыманых, яны набывалі раслінны спрэд расійскай вытворчасці і прадавалі яго пад выглядам вядомага вытворцы сметанковага масла, а рэкламу свайго бізнесу яны ажыццяўлялі шляхам расклейвання аб'яваў на пад'ездах жылых дамоў.

Матэрыялы праверкі па факце распаўсюджвання ілжывай інфармацыі пра тавары і паслугі перададзены ў Савецкі (г. Мінска) РАСК Рэспублікі Беларусь, дзе дадзена прававая ацэнка дзеянням мужчын.

Прэв’ю: fitshop.hr

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».