Вы тут

30 студзеня «Раўбічы» прымуць этап Кубка свету па фрыстайле


Прадстаўнікі 11 краін выступяць на этапе Кубка свету па лыжнай акрабатыцы, які 30 студзеня прыме Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы», паведамілі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце.


Фота: з сайта НАК.

На прэстыжных міжнародных спаборніцтвах выступяць спартсмены з Расіі, Украіны, Казахстана, ЗША, Канады, Японіі, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Германіі, Швейцарыі і Беларусі.

30 студзеня на схіле для фрыстайла адбудзецца кваліфікацыя і розыгрыш узнагарод. Беларусь прадставяць лідпры каманды ў бягучым сезоне: Максім Гусцік, Павел Дзік, Ганна Гуськова і Ала Цупер.

Пасля чатырох этапаў Кубка свету ў мужчын лідзіруе Максім Бураў (Расія) — 400 ачкоў. Лепшы з беларусаў — Максім Гусцік (4 месца; 145 ачкоў). У жанчын першае месца займае Лора Піў з Аўстраліі — 290 балаў. Уладальніца залатой ўзнагароды Гульняў у Пхенчхане Ганна Гуськова размяшчаецца на 10 пазіцыі са 135 ачкамі, у алімпійскай чэмпіёнкі Сочы Алы Цупер — 11 месца і 128 балаў у актыве.

Этап Кубка свету па лыжнай акрабатыцы ў Раўбічах пройдзе з захаваннем ўсім супрацьэпідэміялагічных нормаў. Гледачоў арганізатары просяць паклапаціцца пра сваё здароўе і сачыць за турнірам па тэлебачанні, у інтэрнэце.

Трансляцыю спаборніцтваў у прамым эфіры правядзе тэлеканал «Беларусь 5» .

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.