Праз тры тыдні пасля нападу прыхільнікаў Дональда Трампа на Капітолій амерыканскія спецслужбы ўстанавілі 400 імёнаў датычных да гэтай акцыі. Аб гэтым заявіў выконваючы абавязкі начальніка вашынгтонскага бюро ФБР Стывен Д'Антуона, паведамляе Deutsche Welle.
Па словах прадстаўніка ФБР, 130 удзельнікаў беспарадкаў у Капітоліі ўжо затрыманыя.
Пасля таго, як спецслужбы папрасілі насельніцтва аб дапамозе з ідэнтыфікацыяй тых, хто нападаў на Капітолій, было атрымана каля 200 тыс. зваротаў. Некаторыя з тых, хто звярнуўся, пазналі на кадрах з хронікі сваіх сяброў або членаў сям'і. Гэта, па словах Стывена Д'Антуона, было балюча, але аказалася правільным крокам.
Стывен Д'Антуона падкрэсліў, што ФБР прыцягне да адказнасці ўсіх датычных.
6 студзеня гурт прыхільнікаў Дональда Трампа ўварвалася ў будынак Кангрэса. Пратэстоўцы ўступілі ў сутыкненне з паліцыяй, вартавыя парадку ў адказ ўжылі слёзатачывы газ. Дзесяткі чалавек былі затрыманыя, пяць чалавек загінулі падчас штурму. У сталіцы ЗША была ўведзена каменданцкая гадзіна, у горад ўвялі Нацыянальную гвардыю.
Прэв’ю: Reuters
Мінулы 2020 год закрыў граніцы, але адкрыў вочы на тое, што побач.
Літаральна нядаўна з'явіўся і першы ў гэтым годзе прыплод.
Сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Маскоўскага раёна Мінска Алена Сцепаненка працуе на сваім месцы каля двух гадоў.
Сідаравічы — невялікі аграгарадок паміж Магілёвам і Быхавам. Менавіта тут знаходзіцца вядомая ў Магілёўскім раёне фермерская гаспадарка Сяргея Куцанава.