Вы тут

КДК Магілёўскай вобласці выявіў у студзені перавышэнне гандлёвых надбавак на 60 найменняў тавараў


Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці выявіў у студзені 2021 года перавышэнне гандлёвых надбавак на 60 найменняў тавараў у гандлёвых аб’ектах Магілёва, Бабруйска і Хоцімскага раёна, паведамілі ў КДК.


Неабгрунтаванае завышэнне коштаў устаноўлена ў 10 з 16 крамаў, якія падпалі пад маніторынг. У сярэднім гандлёвыя надбаўкі перавышалі устаноўленыя заканадаўствам нормы ў 1,5-2 разы.

Так, 21 студзеня ў магілёўскай краме на 13 найменняў вараных каўбасных вырабаў ужываліся гандлёвыя надбаўкі 29,9-40,6% замест 20%, на шэсць найменняў тавараў для дзіцячага харчавання — 29-29,8% замест 15%, на два найменні расліннага алею — 30,6-42,9% замест 25%, на аўсяныя шматкі — 69,7% замест 30%, на яйкі — 39,1% замест 25%. Суб’ектам выдадзены рэкамендацыі аб ліквідацыі парушэнняў, іх выкананне ўзята на кантроль.

«Захаванне заканадаўства аб цэнаўтварэнні пастаянна знаходзіцца ў цэнтры ўвагі дзяржкантралёраў, — адзначылі ў КДК. — У 2020 годзе Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці спыніў парушэнні дысцыпліны цэн у 109 гандлёвых аб’ектах з 241, дзе праводзіўся маніторынг. У асобных выпадках гандлёвыя надбаўкі былі ў сем разоў вышэй, чым устаноўлена заканадаўствам. Прычым парушэнні цэнаўтварэння на сацыяльна значныя тавары былі выяўлены не толькі ў рознічным гандлі, але і ў вытворцаў і аптавікоў».

У прыватнасці, на працягу чатырох месяцаў завышаў аптовыя надбаўкі буйны пастаўшчык дзіцячага харчавання. Як вынік, сума незаконна атрыманага даходу перавысіла Br115 тыс. Цяпер суб’екту гаспадарання пагражае штраф у двухразовым памеры гэтага даходу.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Магілёўскі прадпрымальнік — пра вытворчасць на перыферыі і адказнасць перад сабой і людзьмі

Магілёўскі прадпрымальнік — пра вытворчасць на перыферыі і адказнасць перад сабой і людзьмі

Сідаравічы — невялікі аграгарадок паміж Магілёвам і Быхавам. Менавіта тут знаходзіцца вядомая ў Магілёўскім раёне фермерская гаспадарка Сяргея Куцанава.

Грамадства

Ігар Карпенка: Адукацыя — гарант сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве

Ігар Карпенка: Адукацыя — гарант сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве

Аб прыярытэтах у адукацыі, вопыце работы ва ўмовах пандэміі каранавіруса і ідэалагічным складніку ў выхаванні мы задалі пытанні міністру адукацыі нашай краіны Ігару Карпенку.

Жыллё

Пажылыя людзі не могуць пераехаць з аварыйнага жылля у нармальнае. Чаму?

Пажылыя людзі не могуць пераехаць з аварыйнага жылля у нармальнае. Чаму?

Дом №76 па вул. Валгаградскай у Мінску быў прызнаны аварыйным яшчэ ў нулявых.

Грамадства

Cтаршыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэй Бугроў пра тое, як будзе развівацца сталіца

Cтаршыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэй Бугроў пра тое, як будзе развівацца сталіца

На VІ Усебеларускім народным сходзе тэме развіцця Мінска на наступныя пяць гадоў было аддадзена шмат увагі.