Вы тут

Грамадзяне Беларусі пры ўездзе ў Расію змогуць паказаць тэст на COVID-19 у прыкладанні


Грамадзяне Беларусі, а таксама Арменіі з 1 лютага змогуць уязджаць на тэрыторыю Расіі праз пэўныя паветраныя пункты пропуску пры наяўнасці адмоўных тэстаў на каранавірус, паказу ў мабільным прыкладанні «Падарожнічаю без COVID-19». Адпаведнае распараджэнне прынята ўрадам РФ апублікавана сёння на расійскім афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі, паведамляе БелТА.


Дакументам вызначана, што дадзеная норма будзе дзейнічаць па 1 сакавіка 2021 года ўключна. У пастанове прыводзіцца пералік з 20 пунктаў паветранага пропуску ў РФ, праз якія можна будзе заязджаць па новых умовах. У іх ліку маскоўскія аэрапорты Дамадзедава, Шарамеццева, Унукава і Жукоўскі, а таксама паветраныя гавані Санкт-Пецярбурга, Калінінграда, Сочы, Уладзівастока, Новасібірска, Казані і некаторых іншых гарадоў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?